Калі думаеце іпра Турцыю, раіў бы Бодрум. Гэта на захадзе, ля грэцкіх выспаў. Клімат мягчэйшы, больш культуры. Туды звычайна прыяджаюць еўрапеязаваные туркі ды еўрапейцы. Я там жыў ў гатэле, дзе спынялася галандская зборная па футболу. Цікава было назіраць шыльдачкі на нумарах - Ван Бастен, Райкаард))).
Ну і адносна часу. Лепей жнівень, на мой поглад. Асабліва калі з дзецьмі. Па-першае, вада ўжо прагрэецца - можна нармальна купацца. Для дзетак мора асабліва важна, добрае паветра. На пляжы лепей чым ў бассейна.
Па другое, сонца не так паліць. І калі вы яшчэ загадзя пазагареце тут ў Беларусі, каб скура была падрыхтаваная, то акліматызацыя ўвогуле будзе без істотных праблемаў.
Наконт лекараў і парадаў - вырашаць Вам. Ня ведаю, якая там сітуацыя са здароўем. Але скажу, што добры адпачынак на моры не зашкодзіць ні маці ні дзіцяці. Беражыцеся сонца ў абедзеныя часы і ўсе павтнна быць добра.Статыстыка: Дададзена SherlockHolmes — 28 чэр 2015, 11:38
]]>