22 жніўня 2013 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі «Слова», прысвечанай 1150-годдзю славянскага пісьменства.
З найбольш яскравых момантаў выстаўкі «Слова» можна згадаць дызайнерскія майкі Уладзіміра Цэслера, палотны жывапісца-віртуоза Анатоля Кузняцова, тэкставыя канцэптуальныя работы фотамастака Ігара Саўчанкі.
Унікальныя творы мастацтва – арт-кнігі, створаныя ў адзінкавых экземплярах – прадставяць мастак Міхась Барздыка і паэт Міхась Башлакоў, чые сумесныя творы ўвайшлі ў лік ста лепшых кніг свету на Франкфурцкім кніжным кірмашы (Германія) у 2004 г. і атрымалі на міжнародным конкурсе ў Бельгіі элітны залаты медаль у 2006 г.
Падчас мерапрыемства на 3-м паверсе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе наведаць тэматычную кніжную выстаўку «Спачатку было слова», прысвечаную 1150-годдзю славянскага пісьменства. Экспазіцыя налічвае каля 200 выданняў. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены кнігі, у якіх паказана ўзнікненне і развіццё пісьменства на славянскіх землях. Асноўную частку экспазіцыі складаюць кнігі, прысвечаныя гісторыі кірылічнай пісьменнасці і першаасветнікам і святым, роўнаапостальным Кірылу і Мяфодзію. Асобная ўвага нададзена кнігам, якія прысвечаны беларускім асветнікам: Францыску Скарыне, Сімяону Полацкаму, Соф’і Слуцкай, Кірыле Тураўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму, Івану Фёдараву.Статыстыка: Дададзена Незалежная — 20 жні 2013, 10:45
]]>