Вельмі раю кідаць паліць як мага хучэй ажно з сёньняшняга дню
Сам паліў гадоў пяць-шэсьць таму (па-студэнцтву). Падзялюся досьведам кіданьня:
1) зразумець што гэта толькі звычка, нейкі залішні груз па жыцьці - які сам жа чалавек сабе ўзяў. Трэба проста паразважаць пэўны час - што яно такое і ці патрэбнае яно. (У мяне такія разважаньні пачаліся пасьля плаваньня ў басэйне, калі нават 50 м стала цяжкасьцю)
2) толькі калі з самім сабою знайшлася згода, можна пачынаць - і рабіць гэта паступова. Паступова, не зьмяньшаючы колькасці цыгарэт на дзень, памяньшаць дозу за кошт іх "моцнасьці". Галоўнае не сьпяшацца - рэальна давесьці да таго каб і "адзіначкі" хапала. Да гэтага можа прайсьці і 2, і 3 месяцы. А з той "адзіначкі" спрыгнуць ужо надта прасьцей. А там - свабодаСтатыстыка: Дададзена yadzi — 21 чэр 2015, 19:44
]]>