З заканчэннем адпачынкаў і паступовым вяртаннем людзей да штодзеннай працы асноўнай тэмай для гаворкі сталі не варыянты адпачынку, а лес беларускага рубля. Усе неяк прызвычаіліся, што ў чарговы раз скокне «заец» , але калі і куды – гэта ячшэ невядома. Пасля нудных размоваў за гарбатай з калегамі і за куфэлем піва з сябрамі намалявалася наступная сітуацыя
Вось што мы маем на сенняшні момант.
Што есцьЗолата і валюта на рахунках Нацбанку – каля 8 міл'ярдаў доллараў ЗША
Што вінны:Дэпазіты валютныя насельніцтва ў беларускіх банках – каля 10 міл'ярдаў
Знешнія пазыкі – увогуле каля 32 міл'ярдаў, у наступныя 2 гады трэба сплаціць каля 5 міл'ярдаў
Сальда адмоўная, пазычыць больш няма ў каго (Чавеса няма, у Мадуры свае праблемы, Кітай грошы зажаў і г.д.), таму чакаецца гамон, я так разважаю. Як добрасумленны грамадзянін РБ, якія мае пару тройку дэпазітаў як ў валюце, так і ў «белках», гэта прымушае пахвалявацца. Найперш, па наступных пытаннях
Ці будуць рабаваць? Пямятаючы сітуацыю 2011 года, калі хадзілі чуткі, што валютныя дэпазіты ці замарозяць, ці пералічаць па Нацбанку ў “белкі”, але дзякуй богу, не здарылася. З іншага боку, пасля гісторыі з Кіпрам нашыя могуць легка зрабіць і гэткі фінт, забраць 10-15 адсоткаў і сказаць, што “ўсе як ў Эўропе”
Калі ўсе здарыцца? На мой погляд, зімой курс паступова пойдзе ўверх і да лютага дойдзе да 11-12 тысячаў за даляр. Услякіх Навагодніх падарункаў кшталту Дэвальвацыі нумар 1 не адбудзецца, на мой погляд. Але я аптыміст па натуры)))