Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 18 ліс 2019, 19:59

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 35 ]  На старонку 1, 2, 3, 4  Наст.
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 26 ліс 2011, 20:39 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Даўно спрабую скласці ў галаве пэўную карціну нашага кніжнага рынку і таму прапаную падзяліцца якую кнігу(і) беларускіх аўтараў Вы прачыталі цягам апошняга года. Пачну вядома з сябе:

Нічые
Андрэй Федарэнка

Шалом
Артур Клінаў

Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Альгерд Бахарэвіч

П'яўка

Юры Станкевіч


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 07 сне 2011, 23:29 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 07 сне 2011, 23:20
Паведамленняў: 6
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі CzaraunikАдняць пункт рэпутацыі Czaraunik
А парайце, што пачытаць для пачатку? Я ня разбіраюся ў беларускай літаратуры, але хацеў бы штосьці ведаць наконт гэтага.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 08 сне 2011, 00:13 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Czaraunik пісаў(а):
А парайце, што пачытаць для пачатку? Я ня разбіраюся ў беларускай літаратуры, але хацеў бы штосьці ведаць наконт гэтага.

Ну гэта каму што пабдабаецца...

1. Караткевіч вядома па за канкурэнцыяй, пачніце з "Ладдзі роспачы" і "Сівой легенды".

2. Запіскі Самсона Самасуя
Андрэй Мрый

3. Хам
Эліза Ажэшка

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору»

4. Нічые
Андрэй Федарэнка
Рэцэнзіі

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

5. Шалом
Артур Клінаў

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

ЗЬМЕСТ

Чылійскае чырвонае
Егермайстар
Фінляндыя
Крупнік
Скарб Радзівілаў
Белая Русь
Крыжачок
Ідал вярнуўся

Вось тут некаторыя творы ў PDF ёсць


Апошні раз рэдагавалася lixvar 08 сне 2011, 16:03, усяго рэдагавалася 1 раз.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 08 сне 2011, 09:47 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 07 сне 2011, 23:20
Паведамленняў: 6
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі CzaraunikАдняць пункт рэпутацыі Czaraunik
Караткевіча крыху чытаў, мне вельмі падабаецца. Дзякуй за парады ;)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 16 сне 2011, 19:23 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 21 ліс 2011, 23:10
Паведамленняў: 15
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі КалючыАдняць пункт рэпутацыі Калючы
lixvar пісаў(а):
Артур Клінаў

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц

Я плакалъ
Нават і самы дзяшовы піяр павінен мець нейкія межы прыстойнасці.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 16 сне 2011, 19:54 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Калючы пісаў(а):
Я плакалъ
Нават і самы дзяшовы піяр павінен мець нейкія межы прыстойнасці.

Ну пачнем з таго, што канешне я сам не выдумляў гэтыя словы, а скапіяваў даслоўна з апісання кнігі, але твор падаўся мне вельмі забаўным і даволі поўна адлюстроўвае час у які мы цяпер жывем.

Не зусім зразумела, што Вас так узрушыла?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 16 сне 2011, 20:04 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 21 ліс 2011, 23:10
Паведамленняў: 15
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі КалючыАдняць пункт рэпутацыі Калючы
lixvar пісаў(а):
Ну пачнем з таго, што канешне я сам не выдумляў гэтыя словы, а скапіяваў даслоўна

Я плакалъ 2 раза
lixvar пісаў(а):
твор падаўся мне вельмі забаўным і даволі поўна адлюстроўвае час у які мы цяпер жывем.

Дык што замінала сказаць гэта, а не слепа капіраваць дзяшовую балбатню?
lixvar пісаў(а):
Не зусім зразумела, што Вас так узрушыла?

няздольнасць ці нежаданне чалавека, які раіць кнігу другому чалавеку, выказаць па ёй сваё меркаванне.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 16 сне 2011, 20:28 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Калючы пісаў(а):
Няздольнасць ці нежаданне чалавека, які раіць кнігу другому чалавеку, выказаць па ёй сваё меркаванне.

Калі б не жадаў раіць, то і не пакінуў бы той запіс.
Так, нашае магчымасці абмежаваныя нашымі здольнасцямі ці недахопам часу. Калі ў мяне няма таленту пісаць красамоўныя рэцэнзіі на кнігі, то мне і параіць нельга? А яшчэ адрозніваецца ступень успрымання ці разумення тэксту рознымі людзьмі, мо кагосьці гэты твор на самой справе прымусіў па іншаму зірнуць на гэты свет. Я бы не быў такім катэгарычным.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 16 сне 2011, 21:12 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 09 сне 2011, 21:07
Паведамленняў: 10
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ШанцуеАдняць пункт рэпутацыі Шанцуе
Мне спадабалася "Паранойя" В.Марціновіча. Хай на рускай мове, але напісана цудоўна, сучасны Мінск, пачуцці, дзейсна рэальныя праблемы. Аўтар, апісваючы падзеі, яскрава выкарыстаў розныя месцы ў цэнтры Мінска. Таму, калі я зараз на вул. К.Маркса ці каля р.Свіслачы, чамусьці ўспамінаю гэтую кнігу. Апроч гэтага вельмі добрае валоданне мовай. Трэба папярэдзіць, што гэтае апавяданне вельмі нагадвае Дж.Оруэла "1984", але пачытаць варта.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем?
ПаведамленнеДададзена: 16 сне 2011, 22:13 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Шанцуе пісаў(а):
Мне спадабалася "Паранойя" В.Марціновіча.

Вось тут можна даведацца пра новы, ужо беларускамоўны раман Віктара “Сцюдзёны вырай”.
Там жа кнігу можна спамаваць у наступных фарматах: PDF | FB2 | EPUB | MOBI | LIT | LRF | OPF | TXT

Асабіста я ўсё адкладаў знаёмства з "Паранояй", трохі засмуціла шуміха вакол ёй - памятаеце гэтыя разважанні наконт забаранілі, не забаранілі, дыяметральна супрацьлеглыя выказванні і г.д.? Люблю ціхія кнігі :) Цяперака ўсё супакоілася і можна пачаць "Паранояй" і прадоўжыць “Сцюдзёным выраям”.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 35 ]  На старонку 1, 2, 3, 4  Наст.

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO