Калісці на палітычным партале БрамаБай.Ком ішло досыць актыўнае абмеркаванне ня вельмі актуальнай зараз, але, напэўна, вельмі істотнай праблемы у будучым – як лепей кіраваць Беларуссю. Лепей і для чыноўнікаў і для насельніцтва. Гаворка ідзе пра новы адміністратыўны падзел Беларусі.
Сенняшні падзел Беларусі на 6 вобласцеў і сталіцу застаўся яшчэ з часоў СССР і з’яўляецца адной з тэнічных пагрозаў нашай незалежнасці. Тэхнічнай таму, што калі гаворка ідзе пра “аншлюс Беларусі Расійскай Фэдэрацыяй”, то усе, што трэба зрабіць новым акупацыйным уладам – гэта прызначыць новых губернатараў ва ўжо існуючыя вобласці. Больш нічога мяняць ня трэба – памеры вобласцеў і раенаў больш-менш супадаюць з расійскімі тэрытарыяльнымі адзінкамі Цэнтральнага Рэгіену нашага усходняга суседу.
Адзін з варыянтаў новага падзелу быў прапанаваны на той жа БрамаБай.Ком і прадстаўлены ў выглядзе гэткай мапы. Вельмі цікавы падыход (выбачайце за якасць канвертацыі).
Укладанне:
New_Belarus_map.jpg [ 265.41 KіБ | Праглядаў: 1991 ]
Варыянт новага адміністрацыйнага падзелу, наколькі я ведаю, таксама быў уключаны ў праграмму кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Дакладна ен ня быў распрацаваны – Міхалевіч толькі падкрэсліваў, што гэта трэба зрабіць у першую чаргу. А як, пра гэта інфармацыі не было.
Дык вось, шаноўнае спадарства, што думаем на гэты конт. Цікавіць наступнае:
1. Ці варта гэта рабіць увогуле? Магчыма, існуючы адміністрацыйны падзел ня такі ўжо і дрэнны?
2. Як называць новыя адзінкі? Прапануецца варыянт ваяводства – павет – воласць. Можна проста: павет – воласць
3. Самае цікавае – якім гарадам быць новымі адміністрацыйнымі центрамі?