|
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 10 ] |
|
Аўтар |
Паведамленне |
Шанцуе
|
Загаловак паведамлення: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 16 сне 2011, 21:27 |
|
Зарэгістраваны: 09 сне 2011, 21:07 Паведамленняў: 10 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Цікавы назіранні, каго бяруць на дзейсна добрую работу, дзе нармалёва плацяць грошы. Ці ёсць у такіх выпадках канкурэнцыя? Часам складаецца ўраджанне, што на такія месцы бяруць знаёмых, па рэкамендацыі. Такія працаўнікі могуць нядрэнна працаваць. Але дзе ж канкурэнцыя?
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
CaptainMorgan
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 18 сне 2011, 22:01 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11 Паведамленняў: 130 Пункты рэпуатцыі: 1


|
Шанцуе пісаў(а): Часам складаецца ўраджанне, што на такія месцы бяруць знаёмых, па рэкамендацыі. Такое зараз усюды. І тут, і там, і на Захадзе, і на Усходзе. Маштабы, канешне, розные, але падыход адзіны. Дзесці чытаў пра даследванні, што толькі 30 працэнтаў вакансій (добрых вакансій, канешне, з добрыма грашымі) даходзіць да адкрытага рынка працы. Астатнія размяркоўваюцца па сябрам, родзічам і г.д. Пра топаў і размаўляць няма чаго. Уявіце, калі вы убачыце аб'яву кшталту: Шукаем дырэктара трактарнага заводу ці генерал-менеджера Кока-кола ў Францыі, напрыклад. Мяне што раздраджае тут, так гэта менавіта якасць працы. Ну ўзялі цябе па блату, добра, ну дык хоць працуй. Не, ен будзе толькі грошы свае лічыць, а працаваць павінны іншыя. Што цікава, гэта асабліва не залежыць ад таго, дзяржаўная структура ці прыватная.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
eshmakuna
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 06 лют 2012, 10:26 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00 Паведамленняў: 136 Вобразы: 30 Пункты рэпуатцыі: 0


|
... толькі раз у жыцці на працу я ўлаткавалася па знаёмству... дакладней, па знаёмству мне падкінулі "халтурку", а потым ужо прапанавалі сталую працу... ... шчыра кажучы, больш так рабіць не буду, бо праз паўгады я сышла - не спадабалася працаваць... і больш за ўсё перажывала за тое, што пэўным чынам "падстаўляю" жанчыну, якая мяне параіла... ... але ў глабальным сэнсе я не бачу нічога дрэннага ў тым, как браць на працу сяброў і знаёмых... сама часам так раблю - калі там, дзе працую, з'яўляецца вакансія - прапаную камусьці са знаёмых... тут проста варта заўжды, без усялякіх выключэнняў, прытрымлівацца аднаго правіла - сябры - сябрамі, а праца - працай... калі ты дакладна ведаешь, што чалавек адпавядае пасадзе - можна яго раіць... а ўладкаваць кагосці проста как уладкаваць - і кампаніі дрэнная паслуга, і сваю рэпутацыю сапсуешь... яно таго не варта... 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
eshmakuna
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 06 лют 2012, 10:37 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00 Паведамленняў: 136 Вобразы: 30 Пункты рэпуатцыі: 0


|
CaptainMorgan пісаў(а): Мяне што раздраджае тут, так гэта менавіта якасць працы. Ну ўзялі цябе па блату, добра, ну дык хоць працуй. Не, ен будзе толькі грошы свае лічыць, а працаваць павінны іншыя. Што цікава, гэта асабліва не залежыць ад таго, дзяржаўная структура ці прыватная. ... а вось гэта сапраўды мае месца... ... у нас таксама быў выпадак, калі дырэктар прывёў свайго знаёмага, які ў свае 45 год быў такім, выбачайце, лохам, што нават паверыць было цяжка... і пры гэтым яшчэ паводзіў сябе не лепшым чынам, бо лічыў, што раз ён сябруе з дырэктарам, то ўсё дазволена... ... у рэшце рэшт яму давялося пазнаёміцца на ўласным досвідзе з такой з'явай, як мобінг... і праз тры месяцы ён сышоў, бо змагацца з усімі без выключэння супрацоўнікамі было занадта цяжка...  
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
kjara
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 06 сак 2012, 02:52 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24 Паведамленняў: 46 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 0


|
eshmakuna пісаў(а):
... але ў глабальным сэнсе я не бачу нічога дрэннага ў тым, как браць на працу сяброў і знаёмых...
Знаёмых, а лепей знаёмых знаёмых - нічога дрэннага. Толькі не сяброў, ІМХО. На ўласным досведзе ўпэўнілася. Хочаш страціць сяброўку - пачні працаваць разам....Тое ж і сваякоў тычыцца, па мне. І нават не ў якасцях прафесійных рэч. Як не круці, чалавечыя адносіны ніхто не адмяняў. І чым іх (акрамя выключна дзелавых) меней - тым лепш.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
CaptainMorgan
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 12 сак 2012, 14:51 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11 Паведамленняў: 130 Пункты рэпуатцыі: 1


|
eshmakuna пісаў(а): ...мяркую, што ўсё ж праблема не ў чалавечых стасунках... а ў тым, што мы падчас надаем гэтым стасункам больш увагі, чым прафесіяналізму... Маеце рацыю. У нас чамусці не прынята падзяляць працу ад асабістага жыцця. Калі працаваў за мяжой, у невялікай сямейнай фірме, зауседы здзіўляўся, як працуюць бацька з сынам (бацька -- уладар фірмы). Ніякіх прэференцый, усе ветлівыя, ніколі бы не здагадаўся, што яны з адной сям'і, калі б не паведамілі калегі. Сын працаваў на звычайнай пасадзе, таксама "адграбаў" за зрыў тэрмінаў як і астатнія, на нарадах. Працаваў тут (сітуацыя -- муж-босс і жонка) -- заўжды неікія інтрыгі, склокі. Магчыма, тут праблема у ментальнасці, але, хутчэй, у звычайным выхаванні. Дарэчы, быў жа закон, што блізкія сваякі не маюць права працаваць разам. Ен, што, адменены ўжо?
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
eshmakuna
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 12 сак 2012, 15:03 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00 Паведамленняў: 136 Вобразы: 30 Пункты рэпуатцыі: 0


|
CaptainMorgan пісаў(а): Дарэчы, быў жа закон, што блізкія сваякі не маюць права працаваць разам. Ен, што, адменены ўжо? ... не, ён не адмененны, але тычыцца толькі дзяржаўных арганізацяў... разам працаваць можна, але нельга, каб сваякі былі падначаленіыя ці падкантрольныя адзін аднаму.... ... што ж да прыватных фірм, то падобная забарона "можа ўстанаўлівацца ў адпаведнасці з рашэннем уласніка"... 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
kjara
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 14 сак 2012, 00:36 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24 Паведамленняў: 46 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 0


|
CaptainMorgan пісаў(а): У нас чамусці не прынята падзяляць працу ад асабістага жыцця. Ведаеце, тут вельмі складана казаць адназначна....Вось падумаўшы, яшчэ прыходжу да высновы, што залежыць многае ад чалавека, як такога, у сэнсе, які ён па жыцці наогул. Ёсць людзі, якія сыходзяць з прынцыпа: мае праблемы = усіхныя праблемы. І дзеля справедлівасці ў майго ўласнага негатыўнага досведу супрацоўніцтва з лепшай , дарэчы, сяброўкай, ногі , відаць, якраз адгэтуль растуць. Іншымі словамі я ўвесь час адчувала, што ейныя праблемы становяцца маімі. І калі ў звычайным жыцці (па-за межамі працы) з гэтым сутыкаешся час ад часу, то на працы маеш амаль штодзённа і ў поўным аб'ёме. То бок нейкія свае абавязкі чалавек, спасылаючыся то на нездароўе, то на адсутнасць часу, то яшчэ на што, акуратна перакладваў на мяне. Пры тым, што я на паўстаўкі там працавала, а сяброўка на стаўку. Па першасці я ішла насустрач, потым не вельмі хацела ісці, але неяк сяброўскія адносіны не давалі мне магчымасці сказаць "не", а потым я зразумела, што адносіны праз гэта пачынаюць сапсавацца. Я зразумела, што з 2-х адзінае, ці мы працуем разам, і сяброўству прыйдзе канец, ці я сыходжу на благапрыстойнай падставе, і мы захоўваем нашае сяброўства. Быў абраны другі варыянт. Хаця побач з гэтым мела вельмі станоўчы досвед дастаткова шчыльнага супрацоўніцтва са сваёй блізкай прыяцелькай. Але менавіта прыяцелькай, і ўласна кажучы, якраз праз сумесную працу мы былі блізкімі. Па незалежных абставінах мы разыйшліся ў розныя бакі дзейнасці і не кантактуем часта (бо ўсё ж, акрамя працы і блізкіх поглядаў, нас мала што звязвала), але калі раптам сустракаемся ці стэлефаноўваемся, задавальненне ад камунікацыі маем з абодвух бакоў. Таму і кажу, маё ІМХО, знаёмыя, прыяцелі, людзі ад знаёмых па рэкамендацыі - вітаюцца для сумеснай працы. А лепшыя сябры - рызыкоўна...
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
eshmakuna
|
Загаловак паведамлення: Re: уладкаванне па знаёмству Дададзена: 15 сак 2012, 10:58 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00 Паведамленняў: 136 Вобразы: 30 Пункты рэпуатцыі: 0


|
... я так мяркую, што кожны выпадак трэба разгядаць індывідуальна... ... у мяне было так... ва ўніверсітэце я сябравала з адным хлопцам... і так сталася, што пасля атрымання дыпломаў мы працавалі разам... прычым на раўнавартасных пасадах... праз 2 гады мы цярпець адно аднаго не маглі... і адначасова звольніліся, бо проста не маглі існаваць у межах аднаго офіса... ... недзе праз год ён мне патэлефанаваў... мы сустрэліся... паразмаўлялі... і ўжо шмат гадоў - зноў не разлей вада... і неяк размаўлялі пра тое, як працавалі разам... і прыйшлі да высновы, што мы проста па-рознаму падыходзім да працы... ён усё робіць павольна, па чарзе, не спяшаецца... а ў мяне ўсё гарыць, усё раблю адначасова... у выніку і ў яго, і ў мяне ўсё атрымліваецца... але адну і тую ж праблему мы вырашаем па-рознаму... мы пасмяяліся... а яшчэ праз некаторы час нам зноў прапанавалі разам папрацаваць... мы ў адзін голас сказалі, што ні за што ў свеце!!! таму што ўпэўніліся, што нам нельга разам працаваць... 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 10 ] |
|
|
Хто зараз на канферэнцыі |
Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей |
|
Вы не можаце пачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце дадаваць укладанні
|
|
|