Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 13 сне 2019, 16:45

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 19 ]  На старонку Папяр.  1, 2
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 26 сак 2012, 12:24 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Moby пісаў(а):
2. Неналежны кантроль, які прывеў да смерці некалькіх асобаў (прывітанне італьянскаму капітану, які затапіў круізны карабель месяц таму).


Добры прыклад, дарэчы. На мой погляд, яго варта пад кулямет паставіць. Мужык загуляў з дзьвумя кабетамі, патапіў карабель, забіўшы пры гэтым пару дзесяткаў чалавек і першы зматаўся на бераг. А што, калі б, знайшоўся чалавек на гэтым судне, які б загінуў, ратуючы людзей? Капітан жывы, атрымае пару гадоў і выйдзе праз амныстыю. А той, хто ратаваў людзей, ў магіле. Ен аддае свае жыцце, а людзі будуць лічць яго ідыетам. Маўляў, навошта палез, есць жа ратавальнікі.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 26 сак 2012, 22:13 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
CaptainMorgan пісаў(а):
Ісландскія банкі працавалі згодна з ісландскімі законамі і спраўна плацілі падаткі. (

Там з банкамі мутная гісторыя. Адназначна меркаваць не вазьмуся. А досвед адсутнасці турмаў, як такіх, лічу цікавым. Не факт, што ён цалкам нам падыйдзе, але ўвагі варты.
Наконт вікінгаў і 10 стагоддзя ўсміхнула. Вернемся ў сярэднявечча? Можа яшчэ інквізіцыю ўзгадаем. :)
Стаўленне да злачынцаў, іх пакарання і смяротнага ў тым ліку, сведчыць аб узроўні "цывілізаванасці" краіны, ступені развіцця грамадства. На якой стадыі яно, на ўзроўні інстынктаў ці разумнай неабходнасці. Паўтаруся, у канчатковым выніку грамадству важна пазбегнуць паўтарэння злачынства, а не проста адпомсціць. Апошняе толькі нараджае чарговы віток агрэсіі...

Не тое, каб я на 100% перакананая, яшчэ ёсць і ў мяне хістанні ў пытанні стаўлення да вышэйшай меры. Але калі б сёння прапанаваўся рэферэндум на гэты конт, я б выказалася супраць.

Аргумент наконт "надзеі да апошняга моманту" - адзіны з выказаных тут пакуль мяне зачапіў. Але спрэчна... З чаго надзеі з'явіцца? Можа наадварот? Хуткая смерць ёсць замалай цаною за злачынства. Можа тым цяжэйшае пакаранне, жыць за кратамі, неведаючы колькі дасць табе Бог, асуджаным людзьмі, адрынутым грамадствам, усведамляць, што няма ніводнага шанцу пабачыць штосьці акрамя дроту? Ціха шалець ад адзіноты і непазбежнасці смерці?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 28 сак 2012, 09:33 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00
Паведамленняў: 136
Вобразы: 30
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі eshmakunaАдняць пункт рэпутацыі eshmakuna
kjara пісаў(а):
Аргумент наконт "надзеі да апошняга моманту" - адзіны з выказаных тут пакуль мяне зачапіў. Але спрэчна... З чаго надзеі з'явіцца? Можа наадварот? Хуткая смерць ёсць замалай цаною за злачынства. Можа тым цяжэйшае пакаранне, жыць за кратамі, неведаючы колькі дасць табе Бог, асуджаным людзьмі, адрынутым грамадствам, усведамляць, што няма ніводнага шанцу пабачыць штосьці акрамя дроту? Ціха шалець ад адзіноты і непазбежнасці смерці?


... калі б гэта было насамрэч так, калі б была гарантыя на 150 адсоткаў, што ты ўсё жыццё правяздеш за кратамі (пажадана ў адзіночцы), не маючы права на кантакты са знешнім светам, - тады б я пагадзілася, што такое пакаранне горшае за смерць... калі б злачынца сапраўды "ціха шалеў", усведамляючы, што ніколі і ні пры якіх абставінах ён ужо не выйдзе на волю... калі б смерць падавалася яму жаданым пазбаўленнем, але ў яго не было б шанцу навад на самагубства...

... ведаеце... самае цікавае, што я, з аднаго боку, цалкам пагаджаюся з аргументамі пра цывілізаванае грамадства... мажлівасць судовай памылкі і гэтак далей... але варта на імгненне ўявіць, што (не дай бог!!!) з маімі блізкімі здарыцца нешта жудаснае і злачынцу, які ў гэтым вінаваты, затрымаюць... я б яго ўласнымі рукамі прыдушыла... :twisted:

Малюнак


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 28 сак 2012, 14:32 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
Цытата:
... ведаеце... самае цікавае, што я, з аднаго боку, цалкам пагаджаюся з аргументамі пра цывілізаванае грамадства... мажлівасць судовай памылкі і гэтак далей... але варта на імгненне ўявіць, што (не дай бог!!!) з маімі блізкімі здарыцца нешта жудаснае і злачынцу, які ў гэтым вінаваты, затрымаюць... я б яго ўласнымі рукамі прыдушыла... :twisted:


Апошні момант якраз ёсць прычынай маіх уласных "хістанняў". Я асэнсоўваю, што сама ж першая крыві патрабаваць буду, не дай Бог што... Але пакуль я ў стане разважаць цвяроза, я зноў жа разумею, што не павінны мы "упадабляцца" тым звярам у поўным сэнсе слова, якія забіваюць і здзекуюцца з людзей. Мы мусім абыходзіцца з імі, як са звярамі - трымаць у клетцы. ІМХО. А не браць на сябе цяжар пазбаўлення жыцця, як такога...


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 28 сак 2012, 15:13 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
kjara пісаў(а):
А досвед адсутнасці турмаў, як такіх, лічу цікавым. Не факт, што ён цалкам нам падыйдзе, але ўвагі варты.


Вось тут і пытанне. А мне падабаецца досвед ЗША, дзе самая вялікая колькасць зняволенных. Увесь гэты мой флуд супраць Ісландыя дзеля таго, каб паказаць, як змяняецца нацыя, калі яна мянее падыход да смерці. Калі вікінгі-ісландцы спакойна ставіліся да смерці (ну, найперш чужой, канешне, але і сваей таксама), яны былі уплывовай нацыяй, гэтак сказаць, "вялікай дзяржавай" таго ж 9 веку. Зараз яны адмянілі смяротнае пакаранне, турмы і што? Жывуць мелкім махлярствам, бяруць грошы ў іншых нацый і не аддаюць. Годныя прыклад.

ЗША, у сваю чаргу, напэўна, адзіная дэмакратычная краіна, якая ўжывае пакаранне смерцю. Ці лічыце вы выпадковым, што менавіта яна і толькі яна, з'яўляецца зараз найбольш моцнай з ваеннага погляду? Пра эканоміку я і ўзгадваю.

kjara пісаў(а):
Наконт вікінгаў і 10 стагоддзя ўсміхнула. Вернемся ў сярэднявечча? Можа яшчэ інквізіцыю ўзгадаем. :)

Я б ня стаў так скептычна ставіцца да гісторыі і той жа царквы. Выбары у сучасным фармаце - з некалькімі кандыдатурамі, дебатамі, выбарчым цензам -- распрацаваны падчас выбараў біскупаў. Тая ж інквізіцыя сфарміравала правілы судовага працэссу з удзелам адваката (чыталі пра "адваката д'ябла?).


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 28 сак 2012, 15:31 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
eshmakuna пісаў(а):
... ведаеце... самае цікавае, што я, з аднаго боку, цалкам пагаджаюся з аргументамі пра цывілізаванае грамадства... мажлівасць судовай памылкі і гэтак далей... але варта на імгненне ўявіць, што (не дай бог!!!) з маімі блізкімі здарыцца нешта жудаснае і злачынцу, які ў гэтым вінаваты, затрымаюць... я б яго ўласнымі рукамі прыдушыла... :twisted:

Навошта, калі Вы можаце даверыць гэта прафессіяналам :) Чорны гумар, выбачайце.
А калі сур'езна, то гэта і есць галоўны аргумент. Легка разважаць, калі мы гаворым пра іншых. А калі заб'юць вашага сына ці дачку, ці старэнькую маці за пару рублеў на гарэлку?

kjara пісаў(а):
Паўтаруся, у канчатковым выніку грамадству важна пазбегнуць паўтарэння злачынства, а не проста адпомсціць. Апошняе толькі нараджае чарговы віток агрэсіі...

Таксама яшчэ адзін аргумент на карысць пакарання смерцю. Яе баяцца залачынцы. І баяцца, часам, ня проста пакарання, а таксама таго, што цябе зароюць як сабаку. І таму стараюцца ня забіваць проста так.

Па статыстыцы гэта няшмат, але мы гаворым пра жыцце людзей, дзе і нават адзін выратаваны лёс - ўжо добра


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 28 сак 2012, 23:22 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
CaptainMorgan пісаў(а):
Калі вікінгі-ісландцы спакойна ставіліся да смерці (ну, найперш чужой, канешне, але і сваей таксама), яны былі уплывовай нацыяй, гэтак сказаць, "вялікай дзяржавай" таго ж 9 веку.
ЗША, у сваю чаргу, напэўна, адзіная дэмакратычная краіна, якая ўжывае пакаранне смерцю. Ці лічыце вы выпадковым, што менавіта яна і толькі яна, з'яўляецца зараз найбольш моцнай з ваеннага погляду? Пра эканоміку я і ўзгадваю.

Таму мяне і ўсміхнула ўзгадванне пра вікінгаў, што Вы, ІМХО, няправільныя высновы робіце. Я сувязі паміж стаўленнем да смерці і працвітаннем нацыі не бачу. Логіка, прыцягнутая за вушы.))) Калі чалавечае жыццё нічога не вартае, мы так, паміж іншым, Сталіна маем і іншых Гітлераў.

Моц ЗША звязваць з наяўнасцю там смяротнага пакарання - ну... хіба толькі ў "спрэчкі" пагуляцца... :)

З часоў вікінгаў цывілізацыя далёка наперад пайшла. ))) Так і да ахвярапрынашэнняў нядоўга. :)

Цытата:
Я б ня стаў так скептычна ставіцца да гісторыі і той жа царквы.

Гісторыя - дарэчы толькі тое, як мы яе трактуем і інтэрпрэтуем. ІМХО. Не матэматыка як бы.))) Але праз гэта павага да яе меншай не робіцца, вядома.)))
Царква - тэма асобных дыскусій. Вельмі спрэчны інстытут...

Цытата:
Легка разважаць, калі мы гаворым пра іншых. А калі заб'юць вашага сына ці дачку, ці старэнькую маці за пару рублеў на гарэлку?

Я якраз і кажу таму, не крывячы душой, што хістаюся. Але ўсё адно. Пры прыманні рашэнняў такога кшталту кіравацца станам афекта нельга. На то мы і разумныя істоты ў адрозненне ад жывёл.))) Пра Адысея і выспу сірэн чулі? Якраз такі выпадак, ІМХО...


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 01 кра 2012, 13:47 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 22 лют 2012, 15:46
Паведамленняў: 64
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі MobyАдняць пункт рэпутацыі Moby
CaptainMorgan пісаў(а):
Добры прыклад, дарэчы. На мой погляд, яго варта пад кулямет паставіць.

Moby пісаў(а):
2. Неналежны кантроль, які прывеў да смерці некалькіх асобаў (прывітанне італьянскаму капітану, які затапіў круізны карабель месяц таму).

Ну вось і адказ. Вы б паставілі гэтага капітана да сцяны, я б паставіў наркадылера, Эсмакуна -- пару маньякаў, хтосьці іншы -- клятых маскалеў, жыдоў, веласіпедыстаў, фанатаў Манчэстэр Юнайтед і гэтак далей, далей, далей. Вось так мы усе пазабіваем адзін аднаго, бо нагода знойдзецца ў любым выпадку.

Я, дарэчы, прачытаў Вашыя пасты і так разумею, што спадар лічыць, што у нашым сучасным грамадстве папросту "занадта мала крыві". Маўляў, мы страцілі імпэт, "абабіліся", а вось раней, калі мы усе былі вікінгамі, то толькі і рабілі, што адкрывалі новыя землі і такім чынам рухалі наперад цывілізацыю. 8-) . Тэстастэрона нам не хапае, і каб падняць яго ўровень трэба нейкага злачынцу павесіць, так?

Дазволю сабе не пагадзіцца. Спрэчкі на гэтую тэму вырашылі яшчэ Афіны са Спартай. Апошняя прайграла першай, неглядзячы на тое, што там і быў культ вайны, і злачынцаў казнілі нашмат часцей. А Афіны былі "рассаднік дэмакратыі", філосафы там усялякія, лібералы. Аднак Афіны перамаглі. Тое ж самае было і у сенняшні час. Больш ліберальныя Злучаныя Штаты здолелі апярэдзіць нацыстаў (чэмпіенаў па справе вырашэння, хто можа жыць на гэтым свеце, а хто не) ў стварэнні атамнай зброі менавіта таму, што не расстрэльвалі усіх, каго лічылі злачынцамі, а выкарыстоўвалі іх ў сваех мэтах. Дарэчы, так яны паступалі потым і з нацыстамі, якія потым пасьпяхова працавалі на пераможцаў.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: ...смяротнае пакаранне...
ПаведамленнеДададзена: 02 кра 2012, 15:54 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Moby пісаў(а):
Я, дарэчы, прачытаў Вашыя пасты і так разумею, што спадар лічыць, што у нашым сучасным грамадстве папросту "занадта мала крыві". Маўляў, мы страцілі імпэт, "абабіліся", а вось раней, калі мы усе былі вікінгамі, то толькі і рабілі, што адкрывалі новыя землі і такім чынам рухалі наперад цывілізацыю. . Тэстастэрона нам не хапае, і каб падняць яго ўровень трэба нейкага злачынцу павесіць, так?

На самой справе, менавіта так. Груба, канечне, але што зробішь. Спрошчваць тут ня трэба, я ніколі не сцвярджаў, што забіваць можна проста так.
Розніца паміж намі ў тым, калі размаўляць фінансавай мовай, я лічу, што "жыццем" можна расплочвацца, а Вы лічыце гэта немагчымым. Аднак ў рэальным жыцце жыццем плоцяць. Найперш, каб жылі іншыя людзі. Мы называем гэта гераічным учынкам і лычым гэтых людзей героямі. А па-вашаму, яны проста ідыеты? Бо згубілі "найвялікшую каштоўнасць ў свеце -- СВАЕ жыцце"?
Moby пісаў(а):
Ну вось і адказ. Вы б паставілі гэтага капітана да сцяны, я б паставіў наркадылера, Эсмакуна -- пару маньякаў, хтосьці іншы -- клятых маскалеў, жыдоў, веласіпедыстаў, фанатаў Манчэстэр Юнайтед і гэтак далей, далей, далей. Вось так мы усе пазабіваем адзін аднаго, бо нагода знойдзецца ў любым выпадку.

Гэты ліст скаладаецца кожным грамадствам асобна. Менавіта яно вырашае, што добра, а што не. Таму што яно грамадства. Калі кітайцы лічаць, што наркадылераў трэбы вешаць, іх праблемы. Лічу. што ў Кітае кітайцы вырашаюць, што рабіць. Ў Беларусі пакаранне смерцю даюць за наўмыснае забойства дзвух ці болей чалавек. Таксама лічу гэта правільным. Італьянцы могуць вешаць капітанаў круізных лайнераў, напрыклад.


Moby пісаў(а):
Дазволю сабе не пагадзіцца. Спрэчкі на гэтую тэму вырашылі яшчэ Афіны са Спартай. Апошняя прайграла першай, неглядзячы на тое, што там і быў культ вайны, і злачынцаў казнілі нашмат часцей. А Афіны былі "рассаднік дэмакратыі", філосафы там усялякія, лібералы. Аднак Афіны перамаглі. Тое ж самае было і у сенняшні час. Больш ліберальныя Злучаныя Штаты здолелі апярэдзіць нацыстаў (чэмпіенаў па справе вырашэння, хто можа жыць на гэтым свеце, а хто не) ў стварэнні атамнай зброі менавіта таму, што не расстрэльвалі усіх, каго лічылі злачынцамі, а выкарыстоўвалі іх ў сваех мэтах. Дарэчы, так яны паступалі потым і з нацыстамі, якія потым пасьпяхова працавалі на пераможцаў.

Выбачайце, гэта увогуле пра што? :o Якія яшчэ Афіны!! Якая Спарта!! Ва усіх дзяржавах, якія Вы пералічылі БЫЛО пакаранне смерцю! Калі Вы жадаеце паразмаўляць пра правы меньшасцяў, стварайце асобны трэд.

kjara пісаў(а):
Моц ЗША звязваць з наяўнасцю там смяротнага пакарання - ну... хіба толькі ў "спрэчкі" пагуляцца...

Так, я лічу што есць пэўная карэляцыя паміж магутнасцю ЗША і існаваннем там пакарання смерцю. Таксама есць сувязь паміж адменай пакарання смерцю ў Еўропе і дэградацыяй Еўразвязу на працягу апошніх 40 гадоў.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 19 ]  На старонку Папяр.  1, 2

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO