Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 13 сне 2019, 16:54

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 4 ] 
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Валіць адсюль ці заставацца ў Беларусі?
ПаведамленнеДададзена: 01 кра 2012, 17:53 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 22 лют 2012, 15:46
Паведамленняў: 64
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі MobyАдняць пункт рэпутацыі Moby
Часцей пачаў сустракаць людзей, якія наўпрост гавораць, што "пара валіць з гэтай Беларусі". Аднакласнік, стрыечны брат. Усе яны неяк жостка гэта кажуць, як быццам ім штосці абяцалі, а не далі. Я сам планаў ад'яджаць ня меў, і ня маю, ну, магчма, калі толькі вайна ці катастрофа нейкая адбудзецца. Разумею таксама, калі людзі едуць на новую пасаду, дакладна ведаючы куды, на якія грошы, што будуць рабіць. А каб з'яджаць ў нікуды?

Прычым мне здаецца, што ў людзей гэтых і там нічога не атрымаецца. Канешне, калі не лічыць посьпехам атрыманне грошаў за статус уцекача. Я пакуль што ня ведаю прыкладаў пасьпяховай імміграцыі "ў нікуды". Ды й увогуле прыкладаў пасьпяховай імміграцыі. Добра ўстасоўліваюцца толькі праграммісты, напэўна.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Валіць адсюль ці заставацца ў Беларусі?
ПаведамленнеДададзена: 01 кра 2012, 20:05 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
Топ-тэма на ўсіх рэсурсах літаральна... Было б дзіўна, каб і тут не закранулася. Я ўпэўнена, што ў нікуды наогул - ніхто не едзе. (часовыя падпрацоўкі на будоўлях Масквы не лічацца). Людзі шукаюць варыянты, магчымасці, доўга вырашаюцца, але з'яджаюць. І не мала такіх. Многа праграмёраў - факт. Але не адно яны. Людзі творчых прафесій, медыкі, выкладчыкі... Не горшыя людзі карацей...
Ад дабра дабра не шукаюць, як вядома... ))) І меншасць едзе непасрэдна за грашыма. Хаця і за імі таксама. Толькі не з нагоды статусу "ўцекача". Яго яшчэ атрымай паспрабуй...

Ці варта з'яджаць? Складанае пытанне. Кожны сам абірае. Але, ІМХО, магчымасці і стартавыя ўмовы вырашаюць. Ад рэальных прапаноў звычайна не адмаўляюцца. Бо, баюся, нашая краіна не самае прывабнае месца для жыцця...Ва ўсіх сэнсах.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Валіць адсюль ці заставацца ў Беларусі?
ПаведамленнеДададзена: 01 кра 2012, 23:42 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Moby пісаў(а):
Часцей пачаў сустракаць людзей, якія наўпрост гавораць, што "пара валіць з гэтай Беларусі". Аднакласнік, стрыечны брат. Усе яны неяк жостка гэта кажуць, як быццам ім штосці абяцалі, а не далі. Я сам планаў ад'яджаць ня меў, і ня маю, ну, магчма, калі толькі вайна ці катастрофа нейкая адбудзецца. Разумею таксама, калі людзі едуць на новую пасаду, дакладна ведаючы куды, на якія грошы, што будуць рабіць. А каб з'яджаць ў нікуды?

Прычым мне здаецца, што ў людзей гэтых і там нічога не атрымаецца. Канешне, калі не лічыць посьпехам атрыманне грошаў за статус уцекача. Я пакуль што ня ведаю прыкладаў пасьпяховай імміграцыі "ў нікуды". Ды й увогуле прыкладаў пасьпяховай імміграцыі. Добра ўстасоўліваюцца толькі праграммісты, напэўна.

Страшна?!
Мяне напрыклад захапляе менавіта тое, што ты не маеш ніякіх гарантый на прыстойнае жыццё.

Тэма гэтая не простая і шматгранная.
У мяне перыядычна ўзнікалі такія думкі, але кожны раз з рознай нагоды.

Прычына 1. Мае погляды (культурныя, палітычныя, рэлігійныя) не супадалі з поглядамі большасці тутэйшых.
Прычына 2. Поўная адсутнасць магчымасці палепшыць сваё матэрыяльнае становішча.
Прычына 3. Магчымасць пражыць яшчэ адно жыццё. Пасля надыходу пэўнага ўзросту разумееш, што ўсё, што магло адбыцца ў гэтым жыцці, ўжо адбылася. Тут застанецца толькі чакаць старасць і смерць, а там зноўку за нешта змагацца.
Прычына 4. Паглядзець іншы свет.

Першая прычына адпала, бо з часам я пачаў нават атрымліваць асалоду калі "элехтарат" лез ад маіх поглядаў на сцяну.
Другая таксама перастала мяне хваляваць, бо з узростам прыходзіць разуменне, што грошы гэта нішто.
Трэцяя і чацьвёртая пакуль актуальныя.

Паколькі прычны захаваліся, то мой вердыкт - валіць адсюль трэба!


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Валіць адсюль ці заставацца ў Беларусі?
ПаведамленнеДададзена: 04 кра 2012, 18:09 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
kjara пісаў(а):
Ці варта з'яджаць? Складанае пытанне. Кожны сам абірае. Але, ІМХО, магчымасці і стартавыя ўмовы вырашаюць. Ад рэальных прапаноў звычайна не адмаўляюцца. Бо, баюся, нашая краіна не самае прывабнае месца для жыцця...Ва ўсіх сэнсах.

Цяжкае пытанне, сапраўды. На мой погляд, варта ехаць, калі прапаюцца штосці вартае. Ну, альбо калі табе 20 гадоў і ты вырашыў паглядзець свет. Албьо нават, калі табе і 40, і 50. Ўзрост тут не праблема.

Праблема будзе адна -- калі ты паедзешь працаваць, то там табе хутка растлумачаць, пачым фунт ліха. Халявы ня будзе. Я сам жыў і працаваў ў Еуропе і скажу адразу, што стаўленне да нашага брату там ня вельмі добрае. Будуць усьміхацца, але на самой справе будуць жадаць, каб ты хутчэй з'ехаў назад.

У жанчын, канешне, есць іншыя варынты -- кшталту выйсці замуж за паспарт. Але такім таксама цяжка, сумуюць яны там па нашых мужчынах :?

lixvar пісаў(а):
Страшна?!
Мяне напрыклад захапляе менавіта тое, што ты не маеш ніякіх гарантый на прыстойнае жыццё.

Ну дык варта паспрабаваць. Есць цудоўныя краіны, кшталту Мексікі ці Кот Дывуару -- візу туды атрымаць не праблема. Вось там дакладна ніякіх гарантыяў на прыстойнае жыцце. :P


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 4 ] 

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO