Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўсіх аматараў даўніны і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на сустрэчу з аўтарамі даследванняў і праектных прапаноў грамадскага аб’яднання 02 мая 2012 г. а 18-й гадзіне па адрасу вул. Мяснікова, д. 35, уваход з вул. Берсана.
У праграме – прагляд відэапрэзентацыі, прысвечанай Гістарычнаму цэнтру Мінска, інфармацыя аб стане і перспектывах захавання помнікаў, грамадска-дзяржаўнага партнёрства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, адказы на пытанні.
Мерапрыемста, прысвечанае Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
