Апошнім часам даволі шмат еджу ў Гомель па справах. Горад, на здзіўленне, вельмі прыемны, чысты. Добры парк і, ўвогуле, летам тут даволі прыемна. Але найбольш быў здзіўлены добрыми рэстаранамі.
Спадабаліся "Бацькі" на Савецкай (гэта, канешне, не зусім рэстаран, а сталовая самаабслугоўвання) -- добрая і сытная ежа. І жывая музыка есць, была нейкая спяваюцая дзяўчынка і хлопец ці то на скрыпцы, ці то на фано.
Аднак найлепшым было харчаванне ў "Карчме" ля вакзала. Гэта штосьці! Я ніколі ня еў такіх смачных беларускіх страваў як там. Вельмі раю судака па польску з бульбай па-польску (гучыць, канешне, не зусім як беларуская ежа

). Ну і плюс, што гучыць толькі беларуская музыка.
У Гомель трэба будзе ездзіць на працягу ўсей восені. Так што, шаноўныя, калі хто мае кааржынаты яшчэ якіх-небудзь цікавых месцаў, дзе можна добра падсілкавацца, калі ласка, падзяліцеся.