Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 19 кас 2019, 14:30

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 21 ]  На старонку 1, 2, 3  Наст.

Ці карыстаецеся Вы беларускай мовай на расейскамоўных беларускіх рэсурсах?
Карыстаюся толькі беларускай мовай. Байнет на тое і існуе. 47%  47%  [ 7 ]
Пішу па-беларуску час ад часу ў залежнасці ад сітуацыі і пажаданняў суразмоўцаў. 47%  47%  [ 7 ]
На расейскамоўных сайтах карыстаюся толькі адпаведнай (расейскай) мовай. 7%  7%  [ 1 ]
Усяго галасоў : 15
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 29 сак 2012, 16:12 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
Не ведала, дзе спытацца і абмеркаваць тое, што цікавіць. Запытаць у адмінаў у раздзеле пра дадзены форум? Мо і можна б было, але адчуванне, што яно шырэйшае за проста "можна ці нельга" і "як гэта працуе". Хаця якраз ў тэме пра правілы форуму тое, што цікавіць, крыху і акрэслілася:
Цытата:
Носьбіты роднай мовы ў яўнай меншасці на асноўных інтэрнет-пляцоўках і часам адчуваюць сабе некамфортна


Дык вось што мяне непакоіць. Пытанне наконт мажлівасці размяшчэння паведамленняў на дадзеным форуме адно на беларускай мове. Адразу ўдакладню, я абедзвюма рукамі "за"! Болей за тое, якраз з прычыны беларускай мовы тут знаходжуся. Але тым не менш, як гэта стасуецца з нашым заканадаўствам? Хацелася б для сябе зразумець. Бо на адным з расейкамоўных форумах пішу выключна па-беларуску пры тым, што ў правілах там напісана: пажадана размяшчэнне паведамленняў на расейскай мове. Дык у выпадку стварэння на гэтай глебе канфліктнай сітуацыі, якія мае правы? :)

З аднаго боку, форумы звычайна - прыватныя рэсурсы, як разумею. Такім чынам тэарэтычна гаспадар мае права ўсталёўваць свае ўласныя правілы і законы, з якімі карыстальнікі ці пагаджаюцца, ці проста ідуць міма. З іншага - мы такі ў беларускім прававым полі знаходзімся, не? Якое дазваляе карыстанне на раўных абедзвюма мовамі (зараз не будзем пра роўнасць дэклараваную, але адсутную дэ факта). Дык як з гэтым? )))

Калі мяне, прыкладам, "папросяць прэч" з расейскамоўнага беларускага форума за тое, што, маўляў, мае допісы асобным карыстальнікам нязручна чытаць, ці магу я да чагосьці апеляваць? :)

Загадзя дзякуй за водгукі і меркаванні.)))

Ну і каб весялей адказваць было, прапаную паўдзельнічаць у апытанцы. :)


Апошні раз рэдагавалася kjara 29 сак 2012, 17:14, усяго рэдагавалася 1 раз.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 29 сак 2012, 16:39 
Не ў сеткі
Администратор

Зарэгістраваны: 26 ліс 2010, 01:25
Паведамленняў: 82
Вобразы: 206
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі AdminАдняць пункт рэпутацыі Admin
kjara пісаў(а):
Але тым не менш, як гэта стасуецца з нашым заканадаўствам? Хацелася б для сябе зразумець.

Юрыдычна ведаць дзве мовы абавязаны дзяржаўныя структуры. Прыватныя асобы і арганізацыі маюць права уводзіць пэўныя абмежавані. Напрыклад, падчас заняткаў па англійскай мове настаўнік можа забараніць размаўляць на роднай мове і выдаляць вучняў з класу з нагоды таго, што гэта замінае навучанню. Разглядайце абмежаванні выкарыстання іншых моваў на гэтым форуме менавіта з гэтага пункту гледжання.

Іншымі прыкладамі можа быць забаррона на праслухоўванне музыкі неікіх стыляў, напрыклад, дзесць ў кафе не ставяць "хэві метал".

Я не кансультаваўся з юрыстамі з гэтае нагоды, паспрабую зрабіць гэта пазней. На усялякі выпадак. У меня яшчэ есць іншы рэсурс пра Беларусь на англйіскай мове, дзе я забараняю на форуме карыстацца усімі мовамі апроч ангельскай. Так што даведацца больш падрабязней пра магчымая "падводныя камяні" варта.

kjara пісаў(а):
Калі мяне, прыкладам, "папросяць прэч" з расейскамоўнага беларускага форума за тое, што, маўляў, мае допісы асобным карыстальнікам нязручна чытаць, ці магу я да чагосьці апеляваць?


Залежыць ад таго, ці есць гэты пункт ў правілах форуму, я так разумею

kjara пісаў(а):
Ну і каб весялей адказваць было, прапаную паўдзельнічаць у апытанцы.

Такое пытанне -- чаму Вы пакінулі тры варыянта адказу? Можна адказаць "так" на усе пытанні, так :) ?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 29 сак 2012, 17:13 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
Admin пісаў(а):
Я не кансультаваўся з юрыстамі з гэтае нагоды, паспрабую зрабіць гэта пазней.

О, калі раптам пра штосьці даведаецеся, падзяліцеся, клск, ок?

Admin пісаў(а):
Напрыклад, падчас заняткаў па англійскай мове настаўнік можа забараніць размаўляць на роднай мове і выдаляць вучняў з класу з нагоды таго, што гэта замінае навучанню. Разглядайце абмежаванні выкарыстання іншых моваў на гэтым форуме менавіта з гэтага пункту гледжання.

Ага. Гэта напраўду іншы погляд за мой. Я неяк гэта сабе на ўзроўні абавязковага "адказу на мове звароту" ўяўляла. То бок ты можаш прытрымлівацца мовы якой заўгодна, але і "кліент" мае права звярнуцца на сваёй. І адмаўляючы яму на падставе таго, што ён не "тваёю" размаўляе, ты фактычна закон аб мовах і парушаеш. :)
Admin пісаў(а):
Залежыць ад таго, ці есць гэты пункт ў правілах форуму, я так разумею

То бок, калі напісана ў правілах "толькі на расейскай" - я адпачываю, так? А калі напісана "размяшчаць паведамленні пажадана на расейскай", да мяне як бы прэтэнзіяў няма, так? Пажадана не раўно абавязкова.
Admin пісаў(а):
чаму Вы пакінулі тры варыянта адказу? Можна адказаць "так" на усе пытанні,

Тут я не разабралася, калі шчыра. Маецца на ўвазе, што я дазволіла адначасова абіраць усе 3 варыянты? ...Затупіла, значыць. :) Думала, тры варыянты ў сэнсе што іх усяго толькі тры ёсць. А абраць трэба адзін, безумоўна. :)

Паспрабую выправіць.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 30 сак 2012, 09:19 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00
Паведамленняў: 136
Вобразы: 30
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі eshmakunaАдняць пункт рэпутацыі eshmakuna
... у мяне пазіцыя такая - размаўляць з чалавекам на той мове, на якой ён да мяне звяртаецца (пры ўмове, натуральна, што я гэтай мовай валодаю)... і не толькі ў сеціве, але і ў рэальным жыцці...

... і я не вельмі добра стаўлюся да тых, хто занадта падкрэслівае сваю "беларускасць"... асабліва калі па-беларуску яны размаўляюць праз пень-калоду... гэта так бянтэжыць... калі ўжо ты хочаш размаўляць выключна па-беларуску, дык трэба прыкласці якія-ніякія намаганні, папрацаваць над вымаўленнем (бо насамрэч фанэтыка ў беларускай мове ой як адрозніваецца ад расейскай!)... дарэчы, мне падаецца, што менавіта такія вось "свядомыя беларусы" і псуюць стаўленне да беларускай мовы...

... з іншага боку выпадкі ВОСЬ ТАКОГА КШТАЛТУ яшчэ больш не падабаюцца... бо гэта - ганьба... ты можаш не карыстацца беларусскай мовай у штодзённым жыцці - гэта тваё права... але прынамсі разумець, пра што ідзе гаворка, ты мусіш...

Малюнак


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 30 сак 2012, 11:00 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
eshmakuna пісаў(а):
... у мяне пазіцыя такая - размаўляць з чалавекам на той мове, на якой ён да мяне звяртаецца

Гэтая пазіцыя была б цалкам правільнай пра адной умове: 2 мовы аднолькава распаўсюджаны.
:( Пакуль жа размаўляць на мове звароту=размаўляць па-расейску. (паездкі за мяжу не разглядаем) І тады перспектыва валодання беларускай зводзіцца да нулю.)))

І да таго ж, сыходзячы з гэтай Вашай пазіцыі, у мяне адчуванне, што Вы адказалі няправільна на апытанку. :) Бо я пыталася менавіта пра расейскамоўныя рэсурсы, што ў перакладзе абазначае: да Вас звяртаюцца па-расейску. :) Тое, што Вы карыстаецеся беларускай у прынцыпе і так ясна. Гэта вынікае з Вашай тут прысутнасці. :)

eshmakuna пісаў(а):
калі ўжо ты хочаш размаўляць выключна па-беларуску, дык трэба прыкласці якія-ніякія намаганні, папрацаваць над вымаўленнем


Цалкам з Вамі згодная. Але зноў жа з папраўкай. Калі не разглядаць выпадкаў дэманстратыўнай гаворкі па-беларуску з карыстаннем пры гэтым слоўнікавым запасам Элачкі-Людаедачкі, бо іншым проста не валодаем, то я нармальна стаўлюся да таго, калі чалавек хоча і спрабуе размаўляць, хай сабе і не ідэальна на пачатку. Выдатнае вымаўленне і веды самі сабою не прыйдуць і без практыкі не з'явяцца. І таму мне, наадварот, недаспадобы, калі пры спробах чалавека "вярнуцца да сябе", адразу пачынаюцца наезды кшталту: "вывучыся спачатку, а потым ляпай тут", ці "што гэта за наватворы такія недарэчныя?! у наш час такіх словаў не вучылі"...

Цытата:
ты можаш не карыстацца беларусскай мовай у штодзённым жыцці - гэта тваё права... але прынамсі разумець, пра што ідзе гаворка, ты мусіш...

А вось тут +1. ))) І па шчырасці, мая мэта карыстання беларускай на расейскамоўным форуме не толькі пашырыць для сябе межы яе ужывання, але і зрабіць так, каб прысутнасць беларускай побач з расейскай не здзіўляла, успрымалася як цалкам нармальная з'ява, а не выклікала супраціву і агрэсіі. (якая, шэптам, на пачатку была, дый цяпер час ад часу сустракаецца)
:)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 30 сак 2012, 12:04 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Адказаў, што карыстаюся беларускай. Адразу скажу, што размова толькі пра Байнет. Зыходжу з таго, што на Беларусі беларускую мову ведаюць усе.

Пра іншамоўныя форумы у другіх краінах сітуацыя, канешне, іншая. Мова форуму -- адзіная, якой можна карыстацца. Аднак, наколькі я ведаю, есць агульнае правіла для усіх -- паведамленні на англійскай мове прымаюцца без абмежаваннях і банаў. Бо англійская мова -- дзяржаўная мова Інтэрнэту 8-) Дарэчы, Адмін, што на гэты конт, якія у вас тут правілы?

kjara пісаў(а):
Цалкам з Вамі згодная. Але зноў жа з папраўкай. Калі не разглядаць выпадкаў дэманстратыўнай гаворкі па-беларуску з карыстаннем пры гэтым слоўнікавым запасам Элачкі-Людаедачкі, бо іншым проста не валодаем, то я нармальна стаўлюся да таго, калі чалавек хоча і спрабуе размаўляць, хай сабе і не ідэальна на пачатку. Выдатнае вымаўленне і веды самі сабою не прыйдуць і без практыкі не з'явяцца. І таму мне, наадварот, недаспадобы, калі пры спробах чалавека "вярнуцца да сябе", адразу пачынаюцца наезды кшталту: "вывучыся спачатку, а потым ляпай тут", ці "што гэта за наватворы такія недарэчныя?! у наш час такіх словаў не вучылі"...


Таксама згодны. Асноўная задача любой мовы -- забеспячэнне абмену інфармацыяй. І усе. Астатняе -- гэта другаснае. Размаўляць правільна -- гэта проста азначае, што інфармацыя, якую вы даеце суразмоўцы, засвайваецца якаснее, ён ці яна не перапрашае кожны раз, што вы маеце на ўвазе. Але размаўляць можна і на "скалечанай" мове. Посьпех той жа англійскай мовы, на якой мільярды людзей гавораць, мягка кажучы, не вельмі добра -- добры прыклад.

На мой погляд, проста ня трэба замарочвацца занадта над гэтым пытаннем.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 30 сак 2012, 12:18 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00
Паведамленняў: 136
Вобразы: 30
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі eshmakunaАдняць пункт рэпутацыі eshmakuna
... з апытанкай, можа, і накасячыла... але рэч у тым, што razmova - адзіны форум у байнэце, на які я зараз больш-менш рэгулярна заходжу... дарэчы, як раз з-за яго беларускамоўнасці... мне цікава, што з гэтага атрымаецца...

... калі ўжо зусім шчыра - я не веру ў тое, што ў беларускай мовы ёсць будучыня... спадзяюся на гэта, але верыць не атрымліваецца... бо свой шанец мы ўжо ўпусцілі... :(

... што да правільнасці - я меня на ўвазе як раз дэманстратараў, якія наўмысна (не ведаю, з якой мэтай) імкнуцца размаўляць па-беларуску (дакладней, яны думаюць, што гэта - беларуская мова)... і ў выніку можна пачуць "як дзяла?", "а колькі гэта стоіць?" і гэтак далей... ці такія рэчы "вылучаються", "адрозніваються", "вітаються"...
... не так даўно на адным канцэрце адзін персанаж напрыканцы сказаў: "вялікае дзякуй нашым гасцям ад жЫхараў"... пры гэтым усё астатняя ён казаў па-расейску... дык навошта было навогул беларускую чапляць? тым больш, што госці з-за мяжы ўсё роўна не зразумелі... :)

... а вось параўноўваць беларускую мову з ангельскай, на маю думку, не зусім карэктна - занадта розныя гісторыі і арэалы распаўсюджвання...

Малюнак


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 30 сак 2012, 16:44 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
eshmakuna пісаў(а):
... у мяне пазіцыя такая - размаўляць з чалавекам на той мове, на якой ён да мяне звяртаецца (пры ўмове, натуральна, што я гэтай мовай валодаю)... і не толькі ў сеціве, але і ў рэальным жыцці...

... і я не вельмі добра стаўлюся да тых, хто занадта падкрэслівае сваю "беларускасць"... асабліва калі па-беларуску яны размаўляюць праз пень-калоду... гэта так бянтэжыць... калі ўжо ты хочаш размаўляць выключна па-беларуску, дык трэба прыкласці якія-ніякія намаганні, папрацаваць над вымаўленнем (бо насамрэч фанэтыка ў беларускай мове ой як адрозніваецца ад расейскай!)... дарэчы, мне падаецца, што менавіта такія вось "свядомыя беларусы" і псуюць стаўленне да беларускай мовы...

... з іншага боку выпадкі ВОСЬ ТАКОГА КШТАЛТУ яшчэ больш не падабаюцца... бо гэта - ганьба... ты можаш не карыстацца беларусскай мовай у штодзённым жыцці - гэта тваё права... але прынамсі разумець, пра што ідзе гаворка, ты мусіш...

Малюнак

1. Вядома ёсць моўны этыкет, але ён не распаўсюджваецца на краіны, дзе дзвюхмоўе замацавана на заканадаўчым узроўне.
З вашай логіцы вынікае, што выкарыстоўваць беларускую мову вы можаце толькі на форуме razmova.by. Можаце канешне мне казаць, што ў сям'і, на працы, вучобе, у грамадскім транспарце, краме і г.д да вас звяртаюцца па-беларуску, але я вам не паверу.

2. Даўно даказана, што адразу добра загавырць на мове немагчыма. Калі вы не пачнеце гаварыць, хоць і праз пень-калоду, то мову не вывучыце.

3. А чаму вы так абураецеся: "бо гэта - ганьба... ты можаш не карыстацца беларусскай мовай у штодзённым жыцці - гэта тваё права... але прынамсі разумець, пра што ідзе гаворка, ты мусіш..."? Вы ж самі ветліва ім адказваеце на мове звароту і яны не чуюць беларускую гаворку.

4. Да "свядомых" я таксама б не раіў так грэбліва ставіцца, бо людзі, якія спрабуюць знішчыць нашую культуру, не белыя і пухнатыя і супрацьстаяць ім нам, інфантыльным інтэлігентам, часам вельмі цяжка. Калі ж ёсць нейкія ўпартыя грамадзяне, хай часам нават з залішне радыкальнымі поглядамі, гэта можа быць вельмі карысна.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 30 сак 2012, 17:46 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
eshmakuna пісаў(а):
razmova - адзіны форум у байнэце, на які я зараз больш-менш рэгулярна заходжу... дарэчы, як раз з-за яго беларускамоўнасці... мне цікава, што з гэтага атрымаецца...


Думаю, не памылюся, калі выкажу здагадку, што большасць карыстальнікаў razmova.by таксама тут з прычыны беларускамоўнасці. :) Хаця мне асабіста яшчэ шэраг момантаў падабаецца. ))) Атрымаецца. Пытанне толькі ў пашырэнні аудыторыі і цікавых суразмоўцах, ІМХО. :)

Цытата:
калі ўжо зусім шчыра - я не веру ў тое, што ў беларускай мовы ёсць будучыня... спадзяюся на гэта, але верыць не атрымліваецца... бо свой шанец мы ўжо ўпусцілі..

Наконт сябе сфармулюю так: галавой разумею, што будучыні няма, але спадзявацца і верыць працягваю. :) Вера, як вядома, рэч іррацыянальная. :)

Цытата:
"як дзяла?", "а колькі гэта стоіць?"

Мне падаецца, што гэтай з'яве можа быць толькі 2 тлумачэнні: звычайная трасянка, калі пра наўмыснасць нават і не вядзецца. Ці крыўдныя памылкі тых, хто хоча і спрабуе размаўляць, але памыляецца, і сам саромеецца гэтых памылак. ))) Бо ІМХО, дэманстратыўна і падкрэслена пра цану не пытаюцца. :) Вось шчыра.

Да наўмыснай падкрэсленай беларускасці падобна гэта:
Цытата:
на адным канцэрце адзін персанаж напрыканцы сказаў: "вялікае дзякуй нашым гасцям ад жЫхараў"

І вось падобнае так - ганьба. Мякка кажучы. Бо мяркуючы па словах " дзякуй ад жыхароў", ён ціпа беларус быў, а не немец.))) Але і гэты выпадак да "свядомых", ІМХО, ніякага дачынення не мае. Штосьці мне падказвае, што "свядомыя" якраз размаўляюць правільна, ці, як мінімум, прыкладаюць значныя высілкі, каб так было...

Цытата:
Але размаўляць можна і на "скалечанай" мове. Посьпех той жа англійскай мовы, на якой мільярды людзей гавораць, мягка кажучы, не вельмі добра -- добры прыклад.
На мой погляд, проста ня трэба замарочвацца занадта над гэтым пытаннем.

Тут не пагаджуся ўсё ж. Я не радыкальна ў пытанні пісьменнасці, але такі збольшага я за яе. Скалечаная беларуская (ці расейская) з вуснаў кітайца - цалкам нармальна. Але ніяк не носьбіта мовы. Прафесіяналізмы, скарачэнні, слэнгі - калі ласка, згодна. Але калі мы камунікуем у паўсядзённым жыцці, усё ж пагадзіцеся, пажадана чуць нармальную, чалавечую родную (я нават не пра беларускую зараз) мову, а не ейны "скалечаны варыянт". Замарочвацца занадта, можа, і не трэба, але навошта тады мову ўвогуле вывучаць? Кажы, пішы, як можаш, праблем-та, а?
Але ўлічваючы сітуацыю з беларускай у нас, памылкі, няведанне і іншыя хібы на пачатку, лічу, дапушчальны.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Беларуская мова і інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 01 кра 2012, 10:28 
Не ў сеткі
Администратор

Зарэгістраваны: 26 ліс 2010, 01:25
Паведамленняў: 82
Вобразы: 206
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі AdminАдняць пункт рэпутацыі Admin
eshmakuna пісаў(а):
... калі ўжо зусім шчыра - я не веру ў тое, што ў беларускай мовы ёсць будучыня... спадзяюся на гэта, але верыць не атрымліваецца... бо свой шанец мы ўжо ўпусцілі...
kjara пісаў(а):
Наконт сябе сфармулюю так: галавой разумею, што будучыні няма, але спадзявацца і верыць працягваю. Вера, як вядома, рэч іррацыянальная.


Лічыце мяне аптымістам, але я не згодзен. Сітуацыя тут як з той шклянкай вады, як ці наполову пуста, ці наполову поўная. 100 гадоў таму таксама лічылі, што ў Беларусі і беларускай мовы шанцаў няма. Аднак вынік, які мы мае зараз -- дзяржаўнасць, досыць якасная літаратура, што да мовы - распрацаваныя нормы і правілы -- вельмі і вельмі прыстойны для 100 гадоў (часу з пункту гледжання гісторыі вельмі малому).

Посьпех мовы абумоўлены перш за усе колькасцью носьбітаў (пытанне, хутчэй, дэмаграфічнае - прыклад Кітай) і колькасцю і якасцю кантэнта на ей (прыклад -ангельская мова). Чым болей таго і другога ты, тым болей шанцаў на посьпех. Таму той жа Інтэрнет для беларускай мовы --адзін з магчымых сродкаў выратавання. Ен дазваляе павялічыць колькасць кантэнту, таму што кошт публікаці мізэрны і колькасць носьбітаў, напрыклад, за кошт тых, хто з'ехаў з Беларусі.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 21 ]  На старонку 1, 2, 3  Наст.

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO