Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 25 тра 2020, 03:30

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 23 ]  На старонку 1, 2, 3  Наст.
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 20 ліс 2011, 23:06 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Вырашыў набыць сабе электронную кнігу і як заўсёды сутыкнуўся з праблемай выбару. На рынку прадстаўлены шмат мадэляў ад розных вытворцаў і з рознымі тэхналогіямі экрана. У выніку спыніўся на тэхналогіі E-Ink (E-Ink Pearl), але наколькі зразумеў у некаторых мадэлях з дапамогай Wi-Fi ёсць магчымасць падлучэння да сеціва. Мо хто сутыкаўся з такой прыладай і як яно - карыстацца Інтэрнэтам з выкарыстаннем монахромнага экрана?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 21 ліс 2011, 14:22 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:40
Паведамленняў: 34
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі SherlockHolmesАдняць пункт рэпутацыі SherlockHolmes
Сам карыстаюся ПокетБук 360 для чытання і смартофнам ZTE Blade для навігацыі па сеціве. Пра вай-фай ў электронных кніжкаў чуў, і чуў што менавіта навігацыя працуе досыць дрэнна. Па сутнасьці, вай фай там дзеля таго, как грузіць файлы ці RSS-каналы. Прычым і гэта робіцца ня вельмі добра. Што датычыцца звычайнага серфінгу з запампоўкай звычайных сайтаў - я нават ня ведаю, ці ўвогуле гэта можа там працаваць. Зараз ўсе сайты нашпігаваны ўсялякім флэшам, скрыптамі і г.д. Ня думаю, што на чорна-ьелым экране пабачыш штосьці добрае.

Але ўсе гэта толькі меркаванні. Сапраўды, хацелася б пабачыць ў рэале, як гэта працуе.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 21 ліс 2011, 20:56 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
SherlockHolmes пісаў(а):
Сам карыстаюся ПокетБук 360 для чытання


Ну тады будзеце маёй ахвярай :) Адкажыце на пару пытанняў:
1. Было прывыканне да электроннай паперы ці "зайшло" адразу?
2. Ці заўсёды перакладзена на беларускую/рускую/украінскую мовы інтэрфейсная частка?
3. Калі не перакладзена, ці ёсць пераклады і магчымасць іх туды "заліць"?
4. Ці ёсць мэтазгодна купляць прыладу з падтрымкай картак памяці, бо напрыклад у Кіндлах гэта не рэалізавана?
5. Агульныя уражанні, не жалелі што набылі?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 21 ліс 2011, 22:49 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 17 ліс 2011, 16:44
Паведамленняў: 3
Адкуль: З Менску
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі LeggyАдняць пункт рэпутацыі Leggy
О, як цікава)). І мне таксама распавядзіце. Я думаю зараз пра Кіндл, мае сябры маюць магчымасць прывезці з Амерыкі, але гавораць, што есць праблемы с файламі. А што за праблемы, не гавораць? :?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 22 ліс 2011, 15:24 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:40
Паведамленняў: 34
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі SherlockHolmesАдняць пункт рэпутацыі SherlockHolmes
lixvar пісаў(а):
SherlockHolmes пісаў(а):
Сам карыстаюся ПокетБук 360 для чытання


Ну тады будзеце маёй ахвярай :) Адкажыце на пару пытанняў:
1. Было прывыканне да электроннай паперы ці "зайшло" адразу?

Я чытаю электронныя тэксты ўжо досыць даўно. Пачынаў з RocketEBook, потым карыстаўся Casio Cassiopea E125,ну а потым чытаў на тэлефоне Asus 525. Усе гэтыя прылады з ТФТ-дысплеем. PocketBook360 набыў каля года назад. Для чытання досыць добра, але спачатку было неяк няемка ад адсутнасці колераў і тое, што старонка грузіцца каля секунды. Але да гэтага хутка прызвачайваешся. Хутка -- гэта каля тыдня-двух, калі чытаеш пастаянна.

lixvar пісаў(а):
2. Ці заўсёды перакладзена на беларускую/рускую/украінскую мовы інтэрфейсная частка?

Есць беларускі інтэрфейс. PocketBook360 зроблена украінскай кампаніяў, таму усе добра зроблена.

lixvar пісаў(а):
3. Калі не перакладзена, ці ёсць пераклады і магчымасць іх туды "заліць"?

Ня ведаю, бо як казаў уверсе, інтерфейс беларускі есць

lixvar пісаў(а):
4. Ці ёсць мэтазгодна купляць прыладу з падтрымкай картак памяці, бо напрыклад у Кіндлах гэта не рэалізавана?

Для мяне гэта істотна, бой мой архіў кніг ў ФБ2 складае каля 4 гігоў.

lixvar пісаў(а):
5. Агульныя уражанні, не жалелі што набылі?

Як прыборам для чытання задаволены, але браў за 240 даляраў ў Мінску і лічу што зашмат. Зараз можна набыць танней. Падабаецца, што экран 5 дзюймаў, а не 6, як звычайна. Шкада, што не працуе RSS-фідер (ен заяўлены ў функцыянале, але проста не працуе).


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 22 ліс 2011, 15:26 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:40
Паведамленняў: 34
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі SherlockHolmesАдняць пункт рэпутацыі SherlockHolmes
Leggy пісаў(а):
Я думаю зараз пра Кіндл, мае сябры маюць магчымасць прывезці з Амерыкі, але гавораць, што есць праблемы с файламі. А што за праблемы, не гавораць? :?

Напэўна, яны маюць на увазе, што Кіндл не чытае ФБ2-файлы. На прасторах былога СССР амаль усе бяплатныя кнігі толькі ў гэтым фармаце.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 22 ліс 2011, 23:29 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
SherlockHolmes пісаў(а):
Напэўна, яны маюць на увазе, што Кіндл не чытае ФБ2-файлы

Напэўна ж існуюць канвертары ці пасля іх фарматыраванне губляецца?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 23 ліс 2011, 10:37 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:06
Паведамленняў: 3
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ШумахерАдняць пункт рэпутацыі Шумахер
Чуў пра гэта. Кіндл сапраўды не чытае fb2-фармат. Трэба мучыцца са звычайнымі тэкстамі. Але ж цана! на сайце вісіць прапанова набыць за 79 даляраў? Гэта ж дарам!


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 23 ліс 2011, 21:50 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Шумахер пісаў(а):
Чуў пра гэта. Кіндл сапраўды не чытае fb2-фармат. Трэба мучыцца са звычайнымі тэкстамі. Але ж цана! на сайце вісіць прапанова набыць за 79 даляраў? Гэта ж дарам!


Калі не памыляюся, то 79 гэта для амерыканцаў, а калі замаўляць за мяжу, то 110 + яшчэ перасылка баксаў 30 = 140 баксаў. А каб гэтую перасылку здзейсніць яшчэ трэ пакалупацца з сайтамі ды крэдытнымі (дэбетнымі) карткамі, таму для тых, хто не хоча вазіцца ён у нас будзе каштаваць недзе 180-190.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Электронная кніга і Інтэрнэт
ПаведамленнеДададзена: 23 ліс 2011, 22:50 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:06
Паведамленняў: 3
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ШумахерАдняць пункт рэпутацыі Шумахер
Ну, калі няма сяброў ці знаемых у Штатах, то так. Але можна даць аб'яву, і хтосці можа прывесці за тыя ж 30 даляраў.

Я увогуле дзіўлюся, чаму ў нас ніякая фірма не займаецца электроннымі кніжкамі. Для школ набываюць украінскія Покетбукі. Дзе той жа Інтэграл са сваім імпартазамяшчэннем? Ганьба!!!


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 23 ]  На старонку 1, 2, 3  Наст.

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO