Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 01 кра 2020, 17:15

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 30 ]  На старонку 1, 2, 3  Наст.
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 28 вер 2011, 11:23 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Панове!
Справа ідзе да таго, што праз год (ну, магчыма, крыху пазней) мы ўжо ня ўбачым гэтыя дзіўныя грошы з трохкутнікамі і усялякай іншай геаметрыяй. Як у той казцы, Грэцыя пацягне Партугалію, Партугалія Ірландыю, Іралндыя Італію а потым і ўсіх астатніх. Застанецца толькі Германія і там нейкі Бенілюкс.
Да гэтага патопу трэба рыхтавацца ўжо зараз. Толькі вось што рабіць. Набываем золата?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 03 кас 2011, 12:14 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:42
Паведамленняў: 12
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі T34Адняць пункт рэпутацыі T34
Я асабіста не лічу, што ў еўра будуць такія сурьезныя праблемы, што справа дойдзе да адмены адзінай валюты. Не выгадна гэта зараз нікому і тэхнічна рэалізаваць складана. Мой варыянт -- будзе па-просту даргукавана шмат грошаў, якімі і зальюць усе пазыкі.
Магчыма, будзе і фінансавая рэформа. Яна зараз ужо ідзе, і калі будзе уніфікаваны падатак на прыбытак (а з ПДВ гэта ўжо зроблена) тут паўсправы вырашана.
А так, згодзен з топікстартэрам -- калі мэта - захаваць набытае, то трэба вяртацца да золата.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 13 кас 2011, 12:05 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:41
Паведамленняў: 1
Адкуль: Масква
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі MarxistАдняць пункт рэпутацыі Marxist
А я усе ж такі згодзен з топікстартерам -- хутка яно ляснецца. Еурапейскі капіталізм аджыў свае. Як і амерыканскі. Але Штаты пацягнуць час. Да поўнага банкруцтва ім трэба яшчэ гадоў 10. Калі Кітай падцягнецца і збросіць усе свае трыліьены даляраў.

А Еура скончыць свае жыцце праз год. Калі немцам, нарэшце, надакучыць карміць усю гэтую араву грэкаў і іспанцаў.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 27 кас 2011, 17:07 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:40
Паведамленняў: 34
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі SherlockHolmesАдняць пункт рэпутацыі SherlockHolmes
Ну, калі верыць сенняшнім навінам, то шаноўныя еўрапейцы праблему больш-менш вырашылі. Трыльен дзесцьці знайшлі, таму можа яшчы год працягнуць. З грэкамі, канешне, неяк няемка атрымалася. Калі кожнаму з нас прабачаць 50 адсоткаў пазыкі, то што тады пачнецца.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 25 ліс 2011, 10:38 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 17 ліс 2011, 16:40
Паведамленняў: 4
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі SavaАдняць пункт рэпутацыі Sava
Зліваць трэба ваша еўра. Яно ўжо колькі, 1,3 за даляр? А праз месяц будзе адзін да аднага. Вяртаемся да даляру. А яшчэ лепей золата, тут ужо ўзгадвалі. Я нават думаю і пра беларускі рубель. :?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 25 ліс 2011, 16:53 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Дыверсіфікуйце ўкладанні, размяркуйце інвестыцыі ці грашовыя капіталы паміж рознымі аб'ектамі ўкладанняў. Напрыклад частку ў золата, частку ў валюту (розную), калі ёсць магчымасць - у каштоўныя паперы, нерухомасць. Ды і еўра я б з рахункаў пакуль не спісваў, бо жыццё штука непрадказальная.

Нават калі падыходзіць прымітыўна да гэтага пытання, то курс еўра звычайна суадносят у першую чаргу з курсам долара і маючы ў партфелі 50/50 еўра/долар пры малейшым павялічэнні долара, маем пеменьшэнне еўра і наадварот. То бок у які б бок не схіліліся шалі, кошт Вашага партфеля не зменіцца.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 25 ліс 2011, 23:51 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Ого, тэма значыць актуальная. Месяц прайшоў, а становішча то - дрэнь. Ужо ў саміх немцаў праблемы. Чакаем снежня, калі грэкам трэба будез пазыкі плаціць. Вось тады усе пачнецца :cry:

lixvar пісаў(а):
Напрыклад частку ў золата, частку ў валюту (розную), калі ёсць магчымасць - у каштоўныя паперы, нерухомасць.

Якія каштоўныя паперы! Усе індэксы стаяць на ўроўні 2008 года. Якая нерухомаць -- яна уся пападала ў цане, і не толькі тут! Наконт валюты -- былі тут намеры усе ў швейцарскі франк укласці. А Швейцарыя, бац, і ў адзін момант дэвальвацыя. Толькі золата 8-)

lixvar пісаў(а):
Ды і еўра я б з рахункаў пакуль не спісваў, бо жыццё штука непрадказальная.

Вось вось, скажы мне хтось два гады таму, што буду гэтыю тэму абмяркоўваць сур'езна, дык добра парагатаў бы. А зараз сітуацыя дрэнь, ніхта проста ня ведае, што рабіць. Выгнаць грэкаў нельга. А калі ім няма чым плаціць у снежні (а ім няма чым), што будзе тады? Ці есць план? Тут пра непрадказальнасць жыцця сказаць мала. :)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 26 ліс 2011, 01:24 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
CaptainMorgan пісаў(а):
Якія каштоўныя паперы! Усе індэксы стаяць на ўроўні 2008 года. Якая нерухомаць -- яна уся пападала ў цане, і не толькі тут! Наконт валюты -- былі тут намеры усе ў швейцарскі франк укласці. А Швейцарыя, бац, і ў адзін момант дэвальвацыя. Толькі золата 8-)

Калі прасачыць трэнд з 70-х, то нерухомасць увесь час расце, валацільнасць з'явілася толькі ў апошнія некалькі гадоў. Ёсць версія, што нават Макдоналдс займаецца зусім не ежай, а менавіта нерухомасцю - скупляе нерухомасць у лепшых гарадах свету ці арэндуе зямлю на доўгі тэрмін, але па фіксаванай цане. Каштоўныя паперы таксама розныя бываюць, часам можна фантастычна зарабіць менавіта на крызісных з'явах, але тут ужо трэ гуляцца і рызыкаваць ;)
Пра золата спрачацца не буду, ліквідна, паказвае добры рост, але людзі стагоддзямі спрабуюць вынайсці спосаб яго стварэння, а раптам усё ж знойдзецца які хімік-алхімік :) + калі рынак расчаруецца ва ўсіх, акрамя золата, актывах і пачне масава яго скупляць, тады цана неверагодна раздзьмецца і абвал немінуе. Дарэчы такое ўжо адбывалася на фондавым і валютным рынках, калі гандаль перавялі на электронныя рэйкі і з дапамогай праграм-робатаў, бо логіка ва ўсіх праграм прыкладна аднолькавая і рынак "уходзіць" у адзін бок.

CaptainMorgan пісаў(а):
Вось вось, скажы мне хтось два гады таму, што буду гэтыю тэму абмяркоўваць сур'езна, дык добра парагатаў бы. А зараз сітуацыя дрэнь, ніхта проста ня ведае, што рабіць. Выгнаць грэкаў нельга. А калі ім няма чым плаціць у снежні (а ім няма чым), што будзе тады? Ці есць план? Тут пра непрадказальнасць жыцця сказаць мала. :)

Тое магу Вам сказаць і пра пачатах нулявых, калі еўра праваліўся ў адносінах да долара да 0,8 і ўсе яго адразу пачалі хаваць, а мы наадварот раілі ўкладацца, дык удзячныя жанчынкі яшчэ два гады нам торцікі ды паштовачкі з кожным святам цягалі :)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 26 ліс 2011, 12:01 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
lixvar пісаў(а):
Калі прасачыць трэнд з 70-х, то нерухомасць увесь час расце, валацільнасць з'явілася толькі ў апошнія некалькі гадоў.

Чаму яна расла, мы ведаем з 2008 года. І ужо тры гады асаблівага росту няма. І, магу сказаць, і не прадбачыцца. Пры адной умове, канешне -- што не пачнуць амерыканцы і еўрапейцы, як шаленыя беларусы, друкаваць грошы. А гэта паціху ідзе. І тады аднапакаеўка ў МІнску будзе каштаваць мільен еўра. Але золата будзе лепей.

Я дарэчы, як будзе вольны час, паспрабую падлічыць, колькі каштавала тая аднапакаеўка ў Мінску 10 гадоз таму і зараз ў пералічэнне не на грошы, на на каштоўныя металы. Самаму цікава. ;)

lixvar пісаў(а):
Тое магу Вам сказаць і пра пачатах нулявых, калі еўра праваліўся ў адносінах да долара да 0,8 і ўсе яго адразу пачалі хаваць

Наколькі я ведаю, тады ўсе гэтыя скокі былі з безнальным еўра. Але скокі гэта адно, Еўропе нават добра калі будзе парытэт з далярам, больш экспартаваць будуць. Тут нешта іншае, тут само існаванне валюты пад пагрозай. Хто дасць гарантыю, што пакуль тут бла-бла-бла і Грэцыю ратуюць, немцы не рыхтуюць грашовую рэформу. І з'явяцца с 1 студзеня якое-небудзь "новае еўра" ці "новая марка". Неверагодна? А я бачу гэта найбольш аптымальным выйсцем. Для немцаў, канешне. А усе замежнікі, якія трымаюць еўра, атрымаюць "новыя драхмы".


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Ляснецца эўра - што будзем рабіць?
ПаведамленнеДададзена: 29 ліс 2011, 13:52 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
CaptainMorgan пісаў(а):
Я дарэчы, як будзе вольны час, паспрабую падлічыць, колькі каштавала тая аднапакаеўка ў Мінску 10 гадоз таму і зараз ў пералічэнне не на грошы, на на каштоўныя металы. Самаму цікава.

Кой чаго знайшоў. У 2000 годзе квадрат аднапакаевай кватэры ў Мінску каштаваў каля 350 даляраў. Сама кватэра каштавала каля 10 000 доллараў. Зараз яе можна купіць, ок, дзесцьці за 1200 за квадрат. Ну, а цалкам, няхай 40 000 даляраў. Рост ў 4 разы.
Зараз золата. Маем наступны графік

Малюнак

Бачым рост дзесьці ў 5.5 разоў.

Гэта значыць, што калі ў 2000 гаду аднапакаеўка каштавала 1 кіло золата, то зараз толькі каля 800 грамаў.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 30 ]  На старонку 1, 2, 3  Наст.

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO