|
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 6 ] |
|
Аўтар |
Паведамленне |
CaptainMorgan
|
Загаловак паведамлення: Розныя накірункі праваслаўя Дададзена: 18 сак 2012, 20:10 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11 Паведамленняў: 130 Пункты рэпуатцыі: 1


|
Заўжды цікавіўся, калі гаворка заходзіла пра розныя, як тут лепей сказаць, галінкі ці накірункі праваслаўнай рэлігіі. Цікавіла, наколькі яны ладзяць адны з адным? Я не маю на ўвазе спрэчкі паміж царквамі, кшталту паміж кіеўскім і маскоўскім патрыярхатам, але розніцу паміж коптамі ў Егіпце, праваслаўнай Эфіепіяй (быў, дарэчы, вельмі здзіўлены, калі даведаўся пра гэта), друзамі, армянскай царквой, грузінскай царквой. Ці усе яны сапраўдныя праваслаўныя? Ці можа менавіта яны сапраўдныя, а мы так, дзесці збоку Цікава было б паразмаўляць на гэтую тэму
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
kjara
|
Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя Дададзена: 18 сак 2012, 23:49 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24 Паведамленняў: 46 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 0


|
CaptainMorgan пісаў(а): як тут лепей сказаць, галінкі ці накірункі праваслаўнай рэлігіі. Напрамкі. Па мне кірунак ( не накірунак) - больш у сэнсе "куды ехаць". Але гэта афтоп тут, прабачце.  Цытата: Ці можа менавіта яны сапраўдныя, а мы так, дзесці збоку А ў чым "сапраўднасць" тых, не нашых? Там неяк праваслаўныя пастулаты ад нашых адрозніваюцца? Я, калі назоў тэмы прачытала, адразу чамусьці пра грэка-каталіцкую царкву падумала. І яшчэ пра старавераў. У нас ёсць такія, як я таксама нядаўна даведалася. Але ўвогуле, на жаль, не вельмі ў тэме. Пытанне рэлігіі, і праваслаўя ў прыватнасці - складанае для мяне, калі шчыра... Але Цытата: цікава было б паразмаўляць на гэтую тэму
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
eshmakuna
|
Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя Дададзена: 19 сак 2012, 11:55 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00 Паведамленняў: 136 Вобразы: 30 Пункты рэпуатцыі: 0


|
... не ведаю наконт іншых краін... што ж тычыцца грузіі і арменіі, там праваслаўе было прынята значна раней, чым у той жа расіі... у арменіі праваслаўная суполка існавала ужо ў ІІІ стагоддзі, з 354 года, калі адбыўся першы сабор армянскай праваслаўнай царквы, праваслаўе лічыцца дзяржаўнай рэлігіяй... ... у грузіі адлік вядзецца з 324 года, калі дзякуючы намаганням святой ніно праваслаўе таксама стала дзяржаўным веравызнаннем... ... я ніколі не цікавілася пытаннем досыць глыбока, таму распавяду толькі тое, што ведаю і што бачыла на ўласныя вочы... у грузіі вернікі значна больш актыўныя, чым у нас... у царкву ходзяць амаль усе... калі праходзяць ці на машыне праязжаюць каля храма - 99% людзей хрэсціцца... пры гэтым нельга сказаць, што яны занадта рэлігіёзныя, апантаныя верай... гэта проста вельмі звычайная частка жыцця... у цэрквах пачуваешся вельмі камфортна, нават не ведаю, чаму... ... цікава, што шлюб, заключаны ў царкве, мае моц... мая сяброўка напачатку была павянчаная ў храме... згулялі вяселле... і з гэтага часу яна і яе абраннік лічыліся мужам і жонкай... я запыталася, калі будзе свецкая рэгістрацыя... яна адказала: "ай, як-небудзь з'ездзім, калі час будзе... гэта ж неістотна"... ... і яшчэ адно файнае назіранне... у грузінскім іканастасе, у адрозненні ад расейскага, не тры рады, а два... як сказала адна жанчына падчас экскурсіі па царкве: "гэта таму, што грузіны меньш грашаць"... ... вельмі здзівіла такая рэч... у гарах, на могілках ёсць невялікія царквушкі і каплічкі... яны зачыненыя на звычайныя замкі... дзе-небудзь на дзвярах ляжыць ключ... калі камусьці трэба, ён прыходзіць, адчыняе царкву, моліцца, ставіць свечкі, зачыняе і сыходзіць... свечкі ляжаць, іх проста бяруць і апускаюць грошы ў спецыяльную штуку... паўсюль - прыгожыя іконы, падчас даволі старажытныя... і нікому нават у галаву не прыходзіць нешта дрэннае зрабіць... 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Андрэй В
|
Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя Дададзена: 29 сту 2017, 19:27 |
|
Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22 Паведамленняў: 17 Пункты рэпуатцыі: 3


|
CaptainMorgan пісаў(а): Заўжды цікавіўся, калі гаворка заходзіла пра розныя, як тут лепей сказаць, галінкі ці накірункі праваслаўнай рэлігіі. Цікавіла, наколькі яны ладзяць адны з адным? Я не маю на ўвазе спрэчкі паміж царквамі, кшталту паміж кіеўскім і маскоўскім патрыярхатам, але розніцу паміж коптамі ў Егіпце, праваслаўнай Эфіепіяй (быў, дарэчы, вельмі здзіўлены, калі даведаўся пра гэта), друзамі, армянскай царквой, грузінскай царквой. Ці усе яны сапраўдныя праваслаўныя? Ці можа менавіта яны сапраўдныя, а мы так, дзесці збоку Цікава было б паразмаўляць на гэтую тэму Армянская царква не праваслаўная (хоць і блізкая да праваслаўя). Афіцыйная назва "Армянская апостальская царква", на чале каталікос усіх армян (як я разумею, да каталіцтва гэты тытул дачынення не мае, проста такая назва). Адрозненне ад праваслаўя: праваслаўе прызнае ў Ісуса Хрыста дзве прыроды: Боскую і чалавечую, армянская царква толькі Боскую. Ну і ёсць некаторая розніца ў абрадах. Акрамя таго Армянская царква прызнае рашэнні толькі першых трох Сусьветных сабораў, а больш позніх не прызнае. Прыкладна такая ж вера ў Эфіёпскай праваслаўнай царквы (гэта значыць, яна завецца праваслаўнай, але не зусім праваслаўная). І быццам бы гэтак жа ў коптаў. А вось Грузінская царква цалкам праваслаўная і ад РПЦ адрозніваецца толькі мовай набажэнстваў.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Андрэй В
|
Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя Дададзена: 29 сту 2017, 20:07 |
|
Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22 Паведамленняў: 17 Пункты рэпуатцыі: 3


|
eshmakuna пісаў(а): ... я ніколі не цікавілася пытаннем досыць глыбока, таму распавяду толькі тое, што ведаю і што бачыла на ўласныя вочы... у грузіі вернікі значна больш актыўныя, чым у нас... у царкву ходзяць амаль усе... калі праходзяць ці на машыне праязжаюць каля храма - 99% людзей хрэсціцца... пры гэтым нельга сказаць, што яны занадта рэлігіёзныя, апантаныя верай... гэта проста вельмі звычайная частка жыцця... у цэрквах пачуваешся вельмі камфортна, нават не ведаю, чаму... ... цікава, што шлюб, заключаны ў царкве, мае моц... мая сяброўка напачатку была павянчаная ў храме... згулялі вяселле... і з гэтага часу яна і яе абраннік лічыліся мужам і жонкай... я запыталася, калі будзе свецкая рэгістрацыя... яна адказала: "ай, як-небудзь з'ездзім, калі час будзе... гэта ж неістотна"... ... і яшчэ адно файнае назіранне... у грузінскім іканастасе, у адрозненні ад расейскага, не тры рады, а два... як сказала адна жанчына падчас экскурсіі па царкве: "гэта таму, што грузіны меньш грашаць"... ... вельмі здзівіла такая рэч... у гарах, на могілках ёсць невялікія царквушкі і каплічкі... яны зачыненыя на звычайныя замкі... дзе-небудзь на дзвярах ляжыць ключ... калі камусьці трэба, ён прыходзіць, адчыняе царкву, моліцца, ставіць свечкі, зачыняе і сыходзіць... свечкі ляжаць, іх проста бяруць і апускаюць грошы ў спецыяльную штуку... паўсюль - прыгожыя іконы, падчас даволі старажытныя... і нікому нават у галаву не прыходзіць нешта дрэннае зрабіць...  Ну, можа, і ёсць розніца паміж РПЦ і Грузінскай царквой, але гэта толькі вонкава. А адна вера і абрады такія ж. А тое, што стаўленне да веры ў грузінаў можа быць у чым-то больш шчырае і трапятлiвае... гэта ўжо ставіцца да людзей, а не да веры...
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 6 ] |
|
|
Хто зараз на канферэнцыі |
Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей |
|
Вы не можаце пачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце дадаваць укладанні
|
|
|