|
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 6 ] |
|
SherlockHolmes
|
Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі ў Турцыі - Кемер Дададзена: 18 кас 2011, 12:10 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:40 Паведамленняў: 34 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Ну што ж, пачнем дзяліцца інфарацыяй.
Я ў канцы жніўня і пачатку верасня адпачываў у Club Hotel Belpinar. Гэта гатэль на 4 зоркі ў Бельдыбі ці Бельдзібі, каму як падабаецца. Ну што магу сказаць, сам адпачынак спадабаўся, а гэтэль - ня вельмі.Надворье было цудоўнае, толькі адзінь ддзень было штосьці падобнае на шторм. Вада цудоўная, дзесць +26 - 28, як раз як мне падабаецца. Сонца было досыць, а менавіта за гэтым я і ехаў туды.
Сам гатэль сучасны, але з камфортам там праблемы. Я прыехаў а 12 уночы, і мяне адпаравілі ў якісьці клапоўнік, на 4 паверсе, пад самы дах. Не было жадання спрачацца, лег спаць адразу. Наступнай раніцай пайшоў разбірацца. На ресепшн адказалі, что есць толькі падобныя нумары, бо усе астатнія занятыя. Як высветлілася, менавіта ў гэты час усе туркі выяджаюць на мора, бо ў іх некалькі выхадных - яны святкуюць Дзень Перамогі.
На ресепшн дзяўчаты (дарэчы, першы раз я пабачыў жанчын у турэыкіх гатэлях на ресепшн) прапанавалі добры нумар, але толькі праз два дні. Пагадзіўся, што рабіць.
Сам гатэль цалкам рускі. Еўрапейцаў навогул няма. Было колькі западэнцаў з Украіны. Лічу гэта недахопам, бо узровень сервісу быз вельмі нізкі. Не хапала лыжак ды відэльцаў, пастаянна скончвалася садавіна, барменаў не да клікацца. Тыповы расійскі бардак. Дарэчы, з Масквы і СПб нікогла не было, у асноўным Волга і Сібір.
Шмат дзяцей. Ня то, штоб гэата раздражняла, так, канстатую факт. Пляж досыць добры, але галечны. Есць пірс.
Раю гэты гатэль сем'ям з дзецьмі. Сам другі раз не паеду.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Allen
|
Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі ў Турцыі - Кемер Дададзена: 28 чэр 2015, 09:50 |
|
Зарэгістраваны: 27 тра 2015, 18:46 Паведамленняў: 5 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Нашай малой 1,5 года  Паўстала пытанне, куды ехаць? Плануем на ліпень. Хочацца ў Турцыю, Кемер. Што скажыце пра адпачынак з дзецьмі там? Ці будзе рэзкай змена клімату. Паглядзела надвор'е http://www.gismeteo.by/weather-kemer-3786/ але не анамальная спякота, адзінае вада яшчэ не прагрэецца. Мама раіць не змяняць клімат да трох гадоў, яка б лекары не рэкамендуюць.Ці Так гэта?
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
SherlockHolmes
|
Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі ў Турцыі - Кемер Дададзена: 28 чэр 2015, 11:38 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:40 Паведамленняў: 34 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Ў ліпені на паўдневым ўзбярэжжы Турцыі досыць жарка. Я быў калісьці ў Махмутлары, гэта далей на ўсход ад Анталіі, і там было спякотна, нават для дарослых. Калі думаеце іпра Турцыю, раіў бы Бодрум. Гэта на захадзе, ля грэцкіх выспаў. Клімат мягчэйшы, больш культуры. Туды звычайна прыяджаюць еўрапеязаваные туркі ды еўрапейцы. Я там жыў ў гатэле, дзе спынялася галандская зборная па футболу. Цікава было назіраць шыльдачкі на нумарах - Ван Бастен, Райкаард))). Ну і адносна часу. Лепей жнівень, на мой поглад. Асабліва калі з дзецьмі. Па-першае, вада ўжо прагрэецца - можна нармальна купацца. Для дзетак мора асабліва важна, добрае паветра. На пляжы лепей чым ў бассейна. Па другое, сонца не так паліць. І калі вы яшчэ загадзя пазагареце тут ў Беларусі, каб скура была падрыхтаваная, то акліматызацыя ўвогуле будзе без істотных праблемаў. Наконт лекараў і парадаў - вырашаць Вам. Ня ведаю, якая там сітуацыя са здароўем. Але скажу, што добры адпачынак на моры не зашкодзіць ні маці ні дзіцяці. Беражыцеся сонца ў абедзеныя часы і ўсе павтнна быць добра.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Terminatar
|
Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі ў Турцыі - Кемер Дададзена: 06 чэр 2018, 16:51 |
|
Зарэгістраваны: 19 вер 2011, 12:22 Паведамленняў: 3 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Што тут новага пра адпачынак ў Турцыі? Ці быў хто ў гэтым годзе? Кошты ўзраслі, як я чуў, а сервіс?
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 6 ] |
|
|
Хто зараз на канферэнцыі |
Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей |
|
Вы не можаце пачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце дадаваць укладанні
|
|
|