Тэма для тых, хто цікавіццца тэмай працы ў якасці настаўніка англійскай мовы за мяжой. Ў гэтым топіке вітаецца асаібсты досвед працы настаўнікам англійскай мовы, спасылкі на карыстныя сайты, капіпасты з добрых і надзейных крыніцаў. Пачнем размову
Першапачатковая інфармацыя:
-- Для выкладання англійскай мовы спецыяльнага дыплома не патрэбна, але вельмі пажадана мець CELTA (Certificate in Teaching English to Speakers of Other Languages).
-- Найбольш папулярныя краіны для настаўнікаў англійскай мовы з Беларусі гэта Кітай і іншыя краіны Паўднева-Усходняй Азіі
-- У Паўдневай Карэі заробак настаўніка можа дасягаць $2000 на месяц, у краінах Аравійскай паўвыспы і болей