Імя карыстальніка:

Пароль:

Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 22 ліс 2019, 12:44

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны

Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 14 ]  На старонку 1, 2  Наст.
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 13 ліс 2016, 23:09 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
Я жыву ў Маскве. Кожны год 25 сакавіка купляю бутэльку каньяку, увечары саджуся за стол, наліваю сабе чарачку, ўключаю "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і выпіваю за Дзень Волі. Выпіваю адзін, так як больш не з кім. Усе мае блізкія людзі-беларусы: мама, бабуля, дзядуля ўжо сышлі ў іншы свет... я апошні з магіканаў ...Паспрабаваў адзін раз адсвяткаваць разам з жонкай, яна пацікавілася, што гэта за рэспубліка і калі яна існавала. Калі даведалася, што ў 1918 годзе, сказала, што я ладжу камедыю. Можа і так, не ведаю... Толькі мне думаецца, што пакуль на Зямлі хоць бы хто-то ў гэты дзень успамінае пра Беларусь, яна будзе існаваць. Таму што любая краіна, любая зямля існуе не столькі ў геаграфічных межах, колькі ў душах людзей... Можна забараніць любыя сімвалы, любы мову, можна пры жаданні нават ліквідаваць незалежнасць дзяржавы. А вось душу чалавека забараніць нельга, душа ніякім дзяржаўным указам не падпарадкоўваецца...

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 15 ліс 2016, 16:44 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 22 лют 2012, 15:46
Паведамленняў: 64
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі MobyАдняць пункт рэпутацыі Moby
Андрэй В пісаў(а):

Цікавая тэма. А я жыву ў Менску. Святкую раз-пораз, віншую сяброў, сам атрымліваю віншаванні. Колькі разоў спрабаваў хадзіць на мітынгі, але ня вельмі спадабалася. На мой погляд, рэальна зашмат палітыкі. Свята 25 Сакавіка павінна быць нечым, што можа аб'ядноўваць усіх беларусаў: і белых, і чырвоных, і блакітных, і чорных. БНР часцяком абвінавачваюць, маўляў, не была дзяржава. Але менавіта ў гэтым і яе моц. Гэта дзяржава-мара: кожны беларус мог ўявіць. як яна павінна выглядаць менавіта для яго, якую будучыню яму яна дасі.

Галаўная, ня трэба зашмат пессімізму. Тут, канешне, можна паспрачацца, але спрэчка гэта будзе кшталту "ці шклянку напалову поўная, ці напалову пустая". Хутка 100-годзе нашае незалежнае краіны і я лічу, што неглядзячы на шмат праблемаў, Беларусь сапраўды жыве. Усе яшчэ наладзіцца, нас усіх не пазабіваюць, нават і калі пазабіваюць, дух застанецца.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 19 ліс 2016, 00:48 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
Moby пісаў(а):

Так, я думаю, што гэта цікавая тэма. Дзень Волі гэта тое, што можа аб'яднаць усіх беларусаў. Было б цікава, калі б адгукнуліся і тыя, якія святкуюць Дзень Волі ў розных краінах, у Амерыцы, Еўропе і г. д. Мне чамусьці здаецца, што яго святкуюць (можа памыляюся) беларусы ў Беластоке і наогул ва Усходняй Польшчы (дакладней у Заходняй Беларусі). Тое, што Дзень Волі святкуюць у Менску, гэта зразумела. Тое, што не святкуюць у Маскве (за некаторым выключэннем) гэта таксама зразумела. Масква не Беларусь. Мае знаёмыя беларусы тут кажуць прыкладна так: "25 сакавіка? Гэта свята невялікай жменькі нацыяналістаў". Дазволю сабе не пагадзіцца з гэтым меркаваннем, мяркуючы па ТБ-праграмах з Менска, якія раней бачыў, на вуліцы выходзіла не жменька людзей, а пабольш. Але нават калі і жменька... Не ведаю, наколькі ўдала параўнанне, але тое, што адбываецца ў Беларусі, часам нагадвае мне цьмее вогнішча. Яно тлее, яго не відаць, а потым можа шугануць ва ўсю сілу і ніхто і нішто не зможа перашкодзіць...
Таксама я не бачу нічога крыўднага ў слове "нацыяналіст". Нацыяналіст-гэта такі ж патрыёт, толькі можа быць ён больш адкрыта і эмацыянальна выказвае свае пачуцці (хто-то ходзіць са сцягамі па вуліцах, а ў каго-то гэтыя сцягі ў душы...)
Рады знаёмству, Moby :) , і наогул прыемна мець зносіны з цікавымі людзьмі, асабліва калі яны аднадумцы.

З павагай.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 20 ліс 2016, 15:23 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 22 лют 2012, 15:46
Паведамленняў: 64
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі MobyАдняць пункт рэпутацыі Moby
Андрэй В пісаў(а):

Так, я думаю, што гэта цікавая тэма. Дзень Волі гэта тое, што можа аб'яднаць усіх беларусаў. Было б цікава, калі б адгукнуліся і тыя, якія святкуюць Дзень Волі ў розных краінах, у Амерыцы, Еўропе і г. д. Мне чамусьці здаецца, што яго святкуюць (можа памыляюся) беларусы ў Беластоке і наогул ва Усходняй Польшчы (дакладней у Заходняй Беларусі). Тое, што Дзень Волі святкуюць у Менску, гэта зразумела. Тое, што не святкуюць у Маскве (за некаторым выключэннем) гэта таксама зразумела. Масква не Беларусь.

Дзякуй за добрыя словы, таксама прыемна паразмаўляць з годным чалавекам.

Насамрэч, святкуюць шмат дзе, і думаю, што і ў Маскве можна знайсці аднадумцаў. Есць хіба там і беларуская грамада, а калі і не трэба спрабаваць ствараць яе. Людзі знойдуцца. Зараз дзякуючы новым тэхналегіям скамунікавацца стала значна лягчэй.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 20 ліс 2016, 15:38 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 22 лют 2012, 15:46
Паведамленняў: 64
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі MobyАдняць пункт рэпутацыі Moby
Андрэй В пісаў(а):
Мае знаёмыя беларусы тут кажуць прыкладна так: "25 сакавіка? Гэта свята невялікай жменькі нацыяналістаў". Дазволю сабе не пагадзіцца з гэтым меркаваннем, мяркуючы па ТБ-праграмах з Менска, якія раней бачыў, на вуліцы выходзіла не жменька людзей, а пабольш. Але нават калі і жменька... Не ведаю, наколькі ўдала параўнанне, але тое, што адбываецца ў Беларусі, часам нагадвае мне цьмее вогнішча. Яно тлее, яго не відаць, а потым можа шугануць ва ўсю сілу і ніхто і нішто не зможа перашкодзіць...
Таксама я не бачу нічога крыўднага ў слове "нацыяналіст". Нацыяналіст-гэта такі ж патрыёт, толькі можа быць ён больш адкрыта і эмацыянальна выказвае свае пачуцці (хто-то ходзіць са сцягамі па вуліцах, а ў каго-то гэтыя сцягі ў душы...)

Я згодны, на Беларусь і беларускі народ шмат наракаюць, што ен нейкі не такі, і беларусы ўжо і лічаць, што яны нейкія непаўнавартасныя. Нават слова "нацыяналіст" саромеюцца, хаця для беларасаў добрая доза нацыянальнай самапавагі не пашкодзіла б 8-)

Што тычыцца Дня Волі, то тут, на мой погляд, трэба неякі дэпалітызаваць гэтае свята. Як так разумею, што зараз яго пэўным чынам манапалізаваў БНФ і шмат хто ставіцца да яго (свята) як да палітычнага. Не павінна быць так! Па рознаму можна ставіцца да Бандэры ці Шухевіча, але яны не беларускія героі. У нас есць шмат людзей, чыя партрэты больш пасавалі настрою гэтага свята.

25 сакавіка -- гэта дзень, калі ўершыню на ўвесь свет было заяўлена па правы беларусаў. Гэты дзень павінны шанаваць і камуністы, і сацыял-дэмакраты,і лібералы, і нацыяналісты. Бо наколькі я ведаю, прадстаўнікі усіх гэтых плыняў сядзелі побач і разам ставаралі 3 Устаўную грамату, якая, па сутнасці, і стварыла для нас сучасную Беларусь.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 30 ліс 2016, 23:36 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
Moby пісаў(а):
Андрэй В пісаў(а):
Я жыву ў Маскве. Кожны год 25 сакавіка купляю бутэльку каньяку, увечары саджуся за стол, наліваю сабе чарачку, ўключаю "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і выпіваю за Дзень Волі. Выпіваю адзін, так як больш не з кім. Усе мае блізкія людзі-беларусы: мама, бабуля, дзядуля ўжо сышлі ў іншы свет... я апошні з магіканаў ...Паспрабаваў адзін раз адсвяткаваць разам з жонкай, яна пацікавілася, што гэта за рэспубліка і калі яна існавала. Калі даведалася, што ў 1918 годзе, сказала, што я ладжу камедыю. Можа і так, не ведаю... Толькі мне думаецца, што пакуль на Зямлі хоць бы хто-то ў гэты дзень успамінае пра Беларусь, яна будзе існаваць. Таму што любая краіна, любая зямля існуе не столькі ў геаграфічных межах, колькі ў душах людзей... Можна забараніць любыя сімвалы, любы мову, можна пры жаданні нават ліквідаваць незалежнасць дзяржавы. А вось душу чалавека забараніць нельга, душа ніякім дзяржаўным указам не падпарадкоўваецца...

Цікавая тэма. А я жыву ў Менску. Святкую раз-пораз, віншую сяброў, сам атрымліваю віншаванні. Колькі разоў спрабаваў хадзіць на мітынгі, але ня вельмі спадабалася. На мой погляд, рэальна зашмат палітыкі. Свята 25 Сакавіка павінна быць нечым, што можа аб'ядноўваць усіх беларусаў: і белых, і чырвоных, і блакітных, і чорных. БНР часцяком абвінавачваюць, маўляў, не была дзяржава. Але менавіта ў гэтым і яе моц. Гэта дзяржава-мара: кожны беларус мог ўявіць. як яна павінна выглядаць менавіта для яго, якую будучыню яму яна дасі.

Галаўная, ня трэба зашмат пессімізму. Тут, канешне, можна паспрачацца, але спрэчка гэта будзе кшталту "ці шклянку напалову поўная, ці напалову пустая". Хутка 100-годзе нашае незалежнае краіны і я лічу, што неглядзячы на шмат праблемаў, Беларусь сапраўды жыве. Усе яшчэ наладзіцца, нас усіх не пазабіваюць, нават і калі пазабіваюць, дух застанецца.

Мне падабаецца, што Вы жывяце менавіта ў Менску, а не ў Мінску:) . Мiнск гэта наогул-то горад у Польшчы, Миньск-Мазовецкі недалёка ад Варшавы. А сталіца Беларусі гэта горад Менск. Шкада, што не так афіцыйна называецца :( ...

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 01 сне 2016, 00:06 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
Па рознаму можна ставіцца да Бандэры ці Шухевіча, але яны не беларускія героі. У нас есць шмат людзей, чыя партрэты больш пасавалі настрою гэтага свята.

Я згодны. Менавіта так. Але на жаль часта ўсіх, хто пад бел-чырвона-белым, усіх, хто спрабуе гаварыць па-беларуску адносяць ледзь не да фашыстаў. У Менску мне даводзілася слухаць выказванні, што беларуская мова гэта фашысцкая мова. Поўная лухта.Мае пажылыя сваякі на Магілёўшчыне гаварылі на гэтай мове (я памятаю іх гаворку), але падчас вайны былі ў партызанах. Таксама некаторыя людзі кажуць, што беларуская мова гэта мова беларусаў-католікоў. Ну што ж... Я не католік, але лічу, што каталіцкая царква ў Беларусі ўносіць значны ўклад у захаванне і ўмацаванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Шкада, што праваслаўная царква падобна займае зусім процілеглую пазіцыю...

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 01 сне 2016, 22:42 

Прыкладна таксама з бел-чырвона-белым сцягам. Многія называюць яго фашыстоўскім, паколькі пад ім ішлі ў бой беларускія эсэсаўцы. Прабачце, а як тады быць з бел-сіне-чырвоным сцягам, цяперашнім дзяржаўным сцягам Расійскай Федэрацыі? Пад ім ваявала власауская армія. Ён таксама фашысцкі? Разумныя людзі разумеюць, што фашызм тут ні пры чым, абодва гэтыя сцяга існавалі задоўга да з'яўлення фашызму і любыя сімвалы не залежаць ад таго, хто іх выкарыстоўвае.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 05 сне 2016, 17:25 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Андрэй В пісаў(а):
Шкада, што праваслаўная царква падобна займае зусім процілеглую пазіцыю...

Ня згодзен з гэтым. Праваслаўная царква мае добрыя беларускія традыцыі і шмат хто са святароў валодае мовай і вядзе службую на ей. Трэба проста больш цікавіцца гэтай тэмай і падтрмыліваць тых ў БПЦ, хто робіць добрую справу адраджэння мовы. А проста кідаць зняважліва, маўляў, усе там пад "пятой Масквы" - няварта, нятрэба гэтага рабіць.

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як я святкую Дзень Волi...
ПаведамленнеДададзена: 05 сне 2016, 17:42 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Усе ж такі вернемся да перашапачатковага пытання -- як трэба святкаваць Дзень Волі. Келішак добрага каньяку, канешне, выдатна, але, на мой погляд, гэтага недастаткова))).

Мае меркаванні наступныя. Каб зрабіць гэтае свята сапраўды народным, трэба пэўным чынам рэкламаваць яго. Як?

1. Зараз усе сядзець па сацсетках і Інтэрнэтах, таму варта зрабіць 50-100 добрых дэматыватараў і проста прыемных паштовак. Каб людзі маглі расшарваць іх паімж сабой. Трэба мо конкурс які абвесціць - ці няўжо ня знойдзецца добрых мастакоў. Цікаваю дарэчы, штоб Цеслер зрабіў з гэтае нагоды? :roll:

2. Святкаванні ў парках. 25 сакавіка -- гэта пачатак вясны. Людзі засумавалі праз недахоб сонца, святла, і трэба даць ім магчымаць парадвацца вясне. Між іншым, гэта трэба і прасаўваць як слоган -- "25 сакавіка -- пачатак сапраўднае беларускае вясны". Зразумела, што з ўладамі магчымыя праблемы, але калі б зрабіць, што ў кожным кутку парку граюць музыкі, чытаюцца вершы, семхі з дзеткамі гуляюць -- то гэта было б сапраўдным святам.

3. Вайсковы парад. Пакуль то немагчыма, але як было бы выдатна, калі на 25 Сакавіка мы б пабачылі парад сапраўднага Беларускага Войска! І дата тут таксама пасуе -- як раз скончылася зіма, і вайскоўцам трэба здымаць тэхніку з кансервацыі.

Калі усе гэта атрымаецца, тады сапраўды, Беларусь атрымае агульнанародная свята. Як лічыце, спадарства?

Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 14 ]  На старонку 1, 2  Наст.

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны

Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей

Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  

Banner

Banner

cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO