|
Аўтар |
Паведамленне |
Калючы
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 16 сне 2011, 22:24 |
|
Зарэгістраваны: 21 ліс 2011, 23:10 Паведамленняў: 15 Пункты рэпуатцыі: 0


|
lixvar пісаў(а): і прадоўжыць “Сцюдзёным выраям”. "Сцюдзёным брэдам" 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 21 сне 2011, 20:58 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Калючы пісаў(а): lixvar пісаў(а): і прадоўжыць “Сцюдзёным выраям”. "Сцюдзёным брэдам"  Абгрунтуйце, а тое вельмі падобна на: "Не чытаў, але асуджаю?"
Апошні раз рэдагавалася lixvar 04 лют 2012, 21:43, усяго рэдагавалася 1 раз.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Kanstancin
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 04 лют 2012, 20:42 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 03 лют 2012, 15:03 Паведамленняў: 23 Пункты рэпуатцыі: 0


|
За мінулы год мне спадабаліся тры кнігі:
П'яўка Юры Станкевіча. Аўтар у сваім амплуа што называецца. Мяняюцца героі і сюжэты, але сэнс застаецца тым жа. Сачу за гэтым аўтарам ад моманту выхада кнігі "Любіць ноч - права пацукоў". Раіў бы яе знайсці і прачытаць кожнаму беларусу.
Рым Доўгачаканы зборнік вершаў "паэта-правакатара" Славаміра Адамовіча. Канешне да ягоных "Плавільшчыкаў Расы" не дацягвае але тым не менеей на фоне ўсёй сучаснай беларускай паэзіі годна глядзіцца.
Цана Эўропы усё таго ж Адамовіча. Кніга прозы пра жыццё і прыгоды эмігранта ў Еўропе, а дакладней у Нарвегіі. Варта прачытаць тым, хто думае, што там лепей чым у нас. Можа яно й так, але нас там ніхто не чакае...
_________________ «Футбол - гульня для джэнтльменаў, у якую гуляюць хуліганы, а рэгбі - гульня для хуліганаў, у якую гуляюць джэнтльмены»
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 04 лют 2012, 21:40 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Kanstancin пісаў(а): За мінулы год мне спадабаліся тры кнігі:
П'яўка Юры Станкевіча. Аўтар у сваім амплуа што называецца. Мяняюцца героі і сюжэты, але сэнс застаецца тым жа. Сачу за гэтым аўтарам ад моманту выхада кнігі "Любіць ноч - права пацукоў". Раіў бы яе знайсці і прачытаць кожнаму беларусу. А вось мне П'яўка не вельмі спадабалася, нейкая нацягнутая, перабольшаная, у нечым штучная. Я раней Станкевіча не чытаў, але шмат хто гэтага аўтара раіў. Мо проста не з таго твора пачаў знаёміцца з яго творчасцю? Адамовіча чытаю ЖЧ і пасля не хочацца чытаць яго кнігі, нейкі ён занадта радыкальны і аднабокі. Хаця часам здараецца, што кнігі могуць быць значна лепш за аўтара.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Kanstancin
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 04 лют 2012, 23:45 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 03 лют 2012, 15:03 Паведамленняў: 23 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Цытата: А вось мне П'яўка не вельмі спадабалася, нейкая нацягнутая, перабольшаная, у нечым штучная. Я раней Станкевіча не чытаў, але шмат хто гэтага аўтара раіў. Мо проста не з таго твора пачаў знаёміцца з яго творчасцю? Можа быць і сапраўды не з таго твору пачалі. Але тут яшчэ такая акалічнасць - ён піша яўна на аматара, большасць яго твораў вызначаюцца некаторымі агульнымі рысамі: песімізм, безвыходнасць, змрочнасць. Не ўсім падабаецца. Паспрабуйце можа "Любіць ноч" прачытаць, там больш рэалістычна ўсё апісана. Цытата: Адамовіча чытаю ЖЧ і пасля не хочацца чытаць яго кнігі, нейкі ён занадта радыкальны і аднабокі. Хаця часам здараецца, што кнігі могуць быць значна лепш за аўтара. Ну Адамовіч дастакова своеасаблівы чалавек і творца. Часцяком незразумела чаго ён хоча і навошта робіць некаторыя учынкі. А кнігі і вершы ў яго добрыя, асабліва любоўная лірыка. 
_________________ «Футбол - гульня для джэнтльменаў, у якую гуляюць хуліганы, а рэгбі - гульня для хуліганаў, у якую гуляюць джэнтльмены»
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 05 лют 2012, 19:11 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Вось як бывае, дзве з пазначаных мной у першым запісе гэтай тэмы кнігі - "Шалом" і "Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча", і тры аўтары - Клінаў, Бахарэвіч і Федарэнка намінуюцца на премію Ежы Гедройца. Але гаворка не аб тым, проста ўжо месяц як мы жывем у новым годзе, а гэта добрая нагода падзяліцца знаходкамі 2012. Такім чынам: "Сьлед матылька. Освальд у Менску" Лукашук Аляксандр(дарэчы таксама намінант на Гедройца) "Сьлед матылька" - дакументальнае падарожжа ў Менск 1960-х, дзе жыве дзіўны амерыканец-перабежчык, за якім дзень і ноч сочыць вока і вуха дзяржбяспекі. Неўзабаве ён адляціць на радзіму і наробіць там такіх дзялоў, што дагэтуль яго менская справа застаецца засакрэчанай. Але не для чытачоў гэтай кнігі.Памятаючы "уколы" Калючага пра "няздольнасць ці нежаданне чалавека раіць кнігу другому чалавеку" паспрабую напісаць некалькі радкоў. Калі Вы хочаце даведацца: што амерыканскі грамадзянін купіў у аддзеле электратавараў ГУМа за 2 рублі 25 капеек у 11:10 10 студзеня 1960 года? навошта Станіслава Шушкевіча вызывалі ў партком Менскага радыёзавода? што ўбачылі агенты КДБ, прасвідраваўшы дзірку ад суседзяў, у менскай кватэры будучага забойцы амерыканскага прэзыдэнта? ці трапіў са сваёй стрэльбы былы марпех ЗША ў беларускага зайца на паляванні з рабочымі Менскага радыёзавода? чаму Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў лічыў, што беларусы першыя прыйдуць да камунізму і якую песню яму падчас візіту ў ЗША перадаў па мясцовым радыё матрос-перабежчык з савецкага карабля? як магло быць, што ў 1960-м рэгуліроўшчык 1-га разраду ў экспэрымэнтальным цэху Менскага радыёзавода атрымліваў заробак амаль як дырэктар гэтага прадпремтства? чаму вугорская мадэль лежачы абсалютна голай на калідоры гатэля "Менск" прапанавала заняцца сэксам з нецвярозымі турыстамі з Фінляндыі? то вам абавязкова трэба прачытаць гэты твор. Кніга чытаецца лёкка і хутка, шмат добрага гумару, гістарычных фактаў і падароджжаў па такіх знаёмых менскіх вулачках. Тут ёсць уся кніга ў адным файле (PDF)
Апошні раз рэдагавалася lixvar 14 сак 2012, 15:24, усяго рэдагавалася 2 раз(а).
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 14 сак 2012, 15:35 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Moby пісаў(а): А мяне, чамусці, пацягнула пачытаць "Новую зямлю". Старэнькая кніжка стаіць на палічкі, і зараз самы час узнавіць прыгоды гэтай сялянскай сям'і. А магчыма, гэта таму, што ў дзеда Якуба юбілей. А вось я нешта не магу перачытваць класікаў, мо толькі Караткевіча з Быкавым. Напэўна да гэтых аўтараў не паспелі прышчапіць нянавісці ў нашай цудоўнай савецкай школе 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Марыся
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 14 сак 2012, 18:22 |
|
Зарэгістраваны: 13 сак 2012, 00:30 Паведамленняў: 4 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Цана Эўропы усё таго ж Адамовіча. Кніга прозы пра жыццё і прыгоды эмігранта ў Еўропе, а дакладней у Нарвегіі. Варта прачытаць тым, хто думае, што там лепей чым у нас. Можа яно й так, але нас там ніхто не чакае...[/quote] таму я б гэта і не чытала, бо люблю праверыць ўсё сама, на ўласныя вочы!  Заўсёды хочацца спытаць, а хто дзе каго ўвогуле чакае?? Але панесла мяне не ў той бок, выбачайце! Наконт тэмы: апошнім часам мемуары чытаю, Быкава "Доўгую дарогу.." другі раз ужо перачытала, Карпюка "Развітанне з ілюзіямі", зараз чытаю "Споведзь" Геніюш
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Што чытаем? Дададзена: 14 сак 2012, 20:59 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Марыся пісаў(а): зараз чытаю "Споведзь" Геніюш Ну то падзеліцеся потым уражаннямі, бо сорамна прызнацца, але ніводнага твору яе не прачытаў. Я ў сваю чаргу прапаную вось гэтую кнігу: "Гук сонечнага гадзінніка"Гана Андранікава  Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель. Кніга была ўганараваная прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Чэхіі. ___________________________________________________________________________ Ад сябе дадам: Кніга не лёгкі рамантычны шпацыр, але мне ўсё ж хацелася параіць яе менавіта жанчынам. У аснове гісторыя адной сям'і: чэх Тамаш, габрэйка Рахель і іх сын Даніэль. Не дарма аўтар жанчына, Тамаш - мара кожнай жанчыны, мужчына з вялікай літары, разумны, цярплівы, працавіты, умее слухаць, а галоўнае чуць і жыве толькі ЁЮ адной. Рахель - эксцэнтрычная, з выбуховым характарам, творчая асоба, чыя неўтаймаванасць тоне ва ўважлівым, бязмежным каханні яе мужчыны. Вымушанае падарожжа па Індыі, перадваенная Чэхія, фашысцкая акупацыя, жахі Асвенцыма. У свой час (выдадзена ў 2005 г.) кніга была досыць дарагой, але цяпер у кнігарні "Ў" яна каштуе ўсяго 5 тысяч рублёў. Добрая паліграфія, цвёрдая вокладка.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
|
Хто зараз на канферэнцыі |
Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей |
|
Вы не можаце пачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце дадаваць укладанні
|
|
|