|
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць? Дададзена: 17 сне 2011, 22:01 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Хаця я ніколі не паліў, але ў мяне таксама ёсць, што сказаць па гэтай тэме. Пару гадкоў таму сябры запрасілі мяне з'ездзіць з імі ў невялічкую вёску Алтэстава, што ў 20 кіламетрах ад Адэсы. Справа ў тым, што там ужо шмат гадоў нейкі кітаец практыкаваў акупунктуру (іглаўкалванне) і мае сябры ехалі падлячыцца. Не буду ўдавацца ў падрабязнасці, бо кітаец даволі знакаміты і прагугліць яго элементарна, скажу толькі, што ехаць я пагадзіўся. Карацей, калі людзі прасілі Дун Хуа дапамагчы кінуць паліць, то ён ставіў ім адну іглу ў руку і загадваў сядзець у яго прыёмнай да таго моманту, пакуль пацыент у роце не адчуе металічны смак, потым іглу вымаў. Працэдура цягнулася па-рознаму, у каго дзве гадзіны нічога не з'яўлялася, а былі, што і па шэсць чакалі, але пасля сеансу людзі ўжо не палілі і я бачыў гэта на свае вочы. Жыллё я здымаў з адным украінцам, ён паліў па два пачака ўдзень, а пасля Дун Хуа цыгарэты ў яго роце больш заўважана не было.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
CaptainMorgan
|
Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць? Дададзена: 23 сне 2011, 15:25 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11 Паведамленняў: 130 Пункты рэпуатцыі: 1


|
З маго вопыту. Проста скажы сабе, што ты ня паліш два тыдні. І пратрымайся гэтыя два тыдні. Потом ізноў. Не кажы сабе, что ты кідаеш паліць назаўседы - ты проста ня палішь, і ўсе. Кажаш сабе, што можаш зноў запаліць у любы момант. Гэта здымае псіхалагічнае напружванне. Наконт піва. Есць такая праблема. Тут трэба пратрымацца першыя куфля два-тры. І каб кампанія была не курцоў. Потом адчуеш, што можна піць піва і бяз цыгарэты. Але для мяне, на самой справе, самым істотным фактарам стала экнанамічная палітыка нашай гордай і незалежнай краіны  Я насамрэч зауседы паліў толькі Мальбара, і калі у нас застаўся толькі Кент і Лакі Страйк, проста фізічна адчуў, што не магу паліць гэтую дрэнь. Рэальна, проста ня мог. І тады працэсс адвучэння ад палення пайшоў як па маслу. Усе ж такі ад эканамінай палітыкі Лукашэнкі есць пэўная карысць 
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Kanstancin
|
Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць? Дададзена: 03 лют 2012, 15:31 |
|
 |
Кадэт |
 |
Зарэгістраваны: 03 лют 2012, 15:03 Паведамленняў: 23 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Галоўнае у гэтай справе - жаданне ці матывацыя. Напрыклад жаданне заняцца нейкім відам спорту і дасягнуць ў гэтым пэўнага ўзроўня. Калі прысутнічаюць абодва складнікі, то наогул выдатна. Да гэтага сціплага спісу можна дадаць яшчэ кампанію, калі ў ёй лічыцца нормай паленне і частае спажыванне алкаголю. Ніякія кнігі не дапамогуць, калі чалавек займаецца самападманам і проста шукае адгаворак, маўляяў "кінуць паліць нельга", "з маіх знаёмых я неведаю ніводнага хто гэта зрабіў", "вельмі цяжка", "пасля гэтага набіраюць вагу" і г.д. Галоўнае жаданне:)
_________________ «Футбол - гульня для джэнтльменаў, у якую гуляюць хуліганы, а рэгбі - гульня для хуліганаў, у якую гуляюць джэнтльмены»
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Lajnak
|
Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць? Дададзена: 28 вер 2013, 19:43 |
|
Зарэгістраваны: 18 вер 2013, 21:02 Паведамленняў: 5 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Кідаў з дапамогай жуйкі "Нікарэтта". Дапамагае пазбавіцца "сіндрому адмены" і "мятлікаў" у вачах.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Allen
|
Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць? Дададзена: 29 тра 2015, 16:09 |
|
Зарэгістраваны: 27 тра 2015, 18:46 Паведамленняў: 5 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Не паліла 8 месяцаў. Зноў запаліла, як кінуць назаўжды? Пластыр, таблеткі таксама не дапамагаюць. Як настроіць сябе псіхалагічна.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
yadzi
|
Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць? Дададзена: 21 чэр 2015, 19:44 |
|
Зарэгістраваны: 21 чэр 2015, 16:22 Паведамленняў: 5 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Дзень добры! Вельмі раю кідаць паліць як мага хучэй ажно з сёньняшняга дню Сам паліў гадоў пяць-шэсьць таму (па-студэнцтву). Падзялюся досьведам кіданьня: 1) зразумець што гэта толькі звычка, нейкі залішні груз па жыцьці - які сам жа чалавек сабе ўзяў. Трэба проста паразважаць пэўны час - што яно такое і ці патрэбнае яно. (У мяне такія разважаньні пачаліся пасьля плаваньня ў басэйне, калі нават 50 м стала цяжкасьцю) 2) толькі калі з самім сабою знайшлася згода, можна пачынаць - і рабіць гэта паступова. Паступова, не зьмяньшаючы колькасці цыгарэт на дзень, памяньшаць дозу за кошт іх "моцнасьці". Галоўнае не сьпяшацца - рэальна давесьці да таго каб і "адзіначкі" хапала. Да гэтага можа прайсьці і 2, і 3 месяцы. А з той "адзіначкі" спрыгнуць ужо надта прасьцей. А там - свабода
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
|
Хто зараз на канферэнцыі |
Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 0 гасцей |
|
Вы не можаце пачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце дадаваць укладанні
|
|
|