Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 13 сне 2019, 05:52

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 6 ] 
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Розныя накірункі праваслаўя
ПаведамленнеДададзена: 18 сак 2012, 20:10 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Заўжды цікавіўся, калі гаворка заходзіла пра розныя, як тут лепей сказаць, галінкі ці накірункі праваслаўнай рэлігіі. Цікавіла, наколькі яны ладзяць адны з адным? Я не маю на ўвазе спрэчкі паміж царквамі, кшталту паміж кіеўскім і маскоўскім патрыярхатам, але розніцу паміж коптамі ў Егіпце, праваслаўнай Эфіепіяй (быў, дарэчы, вельмі здзіўлены, калі даведаўся пра гэта), друзамі, армянскай царквой, грузінскай царквой. Ці усе яны сапраўдныя праваслаўныя? Ці можа менавіта яны сапраўдныя, а мы так, дзесці збоку :?
Цікава было б паразмаўляць на гэтую тэму


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя
ПаведамленнеДададзена: 18 сак 2012, 23:49 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 05 сак 2012, 23:24
Паведамленняў: 46
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі kjaraАдняць пункт рэпутацыі kjara
CaptainMorgan пісаў(а):
як тут лепей сказаць, галінкі ці накірункі праваслаўнай рэлігіі.

Напрамкі. Па мне кірунак ( не накірунак) - больш у сэнсе "куды ехаць". Але гэта афтоп тут, прабачце. :)
Цытата:
Ці можа менавіта яны сапраўдныя, а мы так, дзесці збоку

А ў чым "сапраўднасць" тых, не нашых? Там неяк праваслаўныя пастулаты ад нашых адрозніваюцца?
Я, калі назоў тэмы прачытала, адразу чамусьці пра грэка-каталіцкую царкву падумала. І яшчэ пра старавераў. У нас ёсць такія, як я таксама нядаўна даведалася. Але ўвогуле, на жаль, не вельмі ў тэме. Пытанне рэлігіі, і праваслаўя ў прыватнасці - складанае для мяне, калі шчыра... Але
Цытата:
цікава было б паразмаўляць на гэтую тэму


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя
ПаведамленнеДададзена: 19 сак 2012, 11:55 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00
Паведамленняў: 136
Вобразы: 30
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі eshmakunaАдняць пункт рэпутацыі eshmakuna
... не ведаю наконт іншых краін... што ж тычыцца грузіі і арменіі, там праваслаўе было прынята значна раней, чым у той жа расіі... у арменіі праваслаўная суполка існавала ужо ў ІІІ стагоддзі, з 354 года, калі адбыўся першы сабор армянскай праваслаўнай царквы, праваслаўе лічыцца дзяржаўнай рэлігіяй...
... у грузіі адлік вядзецца з 324 года, калі дзякуючы намаганням святой ніно праваслаўе таксама стала дзяржаўным веравызнаннем...

... я ніколі не цікавілася пытаннем досыць глыбока, таму распавяду толькі тое, што ведаю і што бачыла на ўласныя вочы... у грузіі вернікі значна больш актыўныя, чым у нас... у царкву ходзяць амаль усе... калі праходзяць ці на машыне праязжаюць каля храма - 99% людзей хрэсціцца... пры гэтым нельга сказаць, што яны занадта рэлігіёзныя, апантаныя верай... гэта проста вельмі звычайная частка жыцця... у цэрквах пачуваешся вельмі камфортна, нават не ведаю, чаму...
... цікава, што шлюб, заключаны ў царкве, мае моц... мая сяброўка напачатку была павянчаная ў храме... згулялі вяселле... і з гэтага часу яна і яе абраннік лічыліся мужам і жонкай... я запыталася, калі будзе свецкая рэгістрацыя... яна адказала: "ай, як-небудзь з'ездзім, калі час будзе... гэта ж неістотна"...
... і яшчэ адно файнае назіранне... у грузінскім іканастасе, у адрозненні ад расейскага, не тры рады, а два... як сказала адна жанчына падчас экскурсіі па царкве: "гэта таму, што грузіны меньш грашаць"... ;)
... вельмі здзівіла такая рэч... у гарах, на могілках ёсць невялікія царквушкі і каплічкі... яны зачыненыя на звычайныя замкі... дзе-небудзь на дзвярах ляжыць ключ... калі камусьці трэба, ён прыходзіць, адчыняе царкву, моліцца, ставіць свечкі, зачыняе і сыходзіць... свечкі ляжаць, іх проста бяруць і апускаюць грошы ў спецыяльную штуку... паўсюль - прыгожыя іконы, падчас даволі старажытныя... і нікому нават у галаву не прыходзіць нешта дрэннае зрабіць...

Малюнак


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя
ПаведамленнеДададзена: 29 сту 2017, 19:27 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
CaptainMorgan пісаў(а):
Заўжды цікавіўся, калі гаворка заходзіла пра розныя, як тут лепей сказаць, галінкі ці накірункі праваслаўнай рэлігіі. Цікавіла, наколькі яны ладзяць адны з адным? Я не маю на ўвазе спрэчкі паміж царквамі, кшталту паміж кіеўскім і маскоўскім патрыярхатам, але розніцу паміж коптамі ў Егіпце, праваслаўнай Эфіепіяй (быў, дарэчы, вельмі здзіўлены, калі даведаўся пра гэта), друзамі, армянскай царквой, грузінскай царквой. Ці усе яны сапраўдныя праваслаўныя? Ці можа менавіта яны сапраўдныя, а мы так, дзесці збоку :?
Цікава было б паразмаўляць на гэтую тэму


Армянская царква не праваслаўная (хоць і блізкая да праваслаўя). Афіцыйная назва "Армянская апостальская царква", на чале каталікос усіх армян (як я разумею, да каталіцтва гэты тытул дачынення не мае, проста такая назва). Адрозненне ад праваслаўя: праваслаўе прызнае ў Ісуса Хрыста дзве прыроды: Боскую і чалавечую, армянская царква толькі Боскую. Ну і ёсць некаторая розніца ў абрадах. Акрамя таго Армянская царква прызнае рашэнні толькі першых трох Сусьветных сабораў, а больш позніх не прызнае. Прыкладна такая ж вера ў Эфіёпскай праваслаўнай царквы (гэта значыць, яна завецца праваслаўнай, але не зусім праваслаўная). І быццам бы гэтак жа ў коптаў.

А вось Грузінская царква цалкам праваслаўная і ад РПЦ адрозніваецца толькі мовай набажэнстваў.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя
ПаведамленнеДададзена: 29 сту 2017, 19:54 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
eshmakuna пісаў(а):
"гэта таму, што грузіны меньш грашаць"... ;)

Малюнак


Ну не ведаю... Грашаць можа і не меньш, а добрых і прыстойных людзей там шмат... :)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Розныя накірункі праваслаўя
ПаведамленнеДададзена: 29 сту 2017, 20:07 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
eshmakuna пісаў(а):


... я ніколі не цікавілася пытаннем досыць глыбока, таму распавяду толькі тое, што ведаю і што бачыла на ўласныя вочы... у грузіі вернікі значна больш актыўныя, чым у нас... у царкву ходзяць амаль усе... калі праходзяць ці на машыне праязжаюць каля храма - 99% людзей хрэсціцца... пры гэтым нельга сказаць, што яны занадта рэлігіёзныя, апантаныя верай... гэта проста вельмі звычайная частка жыцця... у цэрквах пачуваешся вельмі камфортна, нават не ведаю, чаму...
... цікава, што шлюб, заключаны ў царкве, мае моц... мая сяброўка напачатку была павянчаная ў храме... згулялі вяселле... і з гэтага часу яна і яе абраннік лічыліся мужам і жонкай... я запыталася, калі будзе свецкая рэгістрацыя... яна адказала: "ай, як-небудзь з'ездзім, калі час будзе... гэта ж неістотна"...
... і яшчэ адно файнае назіранне... у грузінскім іканастасе, у адрозненні ад расейскага, не тры рады, а два... як сказала адна жанчына падчас экскурсіі па царкве: "гэта таму, што грузіны меньш грашаць"... ;)

... вельмі здзівіла такая рэч... у гарах, на могілках ёсць невялікія царквушкі і каплічкі... яны зачыненыя на звычайныя замкі... дзе-небудзь на дзвярах ляжыць ключ... калі камусьці трэба, ён прыходзіць, адчыняе царкву, моліцца, ставіць свечкі, зачыняе і сыходзіць... свечкі ляжаць, іх проста бяруць і апускаюць грошы ў спецыяльную штуку... паўсюль - прыгожыя іконы, падчас даволі старажытныя... і нікому нават у галаву не прыходзіць нешта дрэннае зрабіць...

Малюнак


Ну, можа, і ёсць розніца паміж РПЦ і Грузінскай царквой, але гэта толькі вонкава. А адна вера і абрады такія ж. А тое, што стаўленне да веры ў грузінаў можа быць у чым-то больш шчырае і трапятлiвае... гэта ўжо ставіцца да людзей, а не да веры...


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 6 ] 

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 1 госць


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO