Razmova.by
http://razmova.by/

Здрада ў сямейных адносінах
http://razmova.by/topic-t225.html
Старонка 1 з 2

Аўтар:  lixvar [ 28 кра 2013, 22:18 ]
Загаловак паведамлення:  Здрада ў сямейных адносінах

Заўсёды было цікава даведацца як ставяцца людзі да здрады жонцы/мужу.
Мне здаецца, што гэты форум ідэяльнае месца да даследаванняў, бо мы зусім не ведаем адно аднаго, а ананімнасць звычайна спрыяе шчырасці.

Я шчаслівы ў сям'і, але перыядычна маю патрэбу ў моцных пачуццях па за ёй. Пры гэтым здрада не заўсёды фізічная, але заўсёды суправаджаецца станам закаханасці. Часам мне здаецца, што менавіта гэта з'яўляецца залогам паспяховага шлюбу.

Як вы ставіцеся да такіх маіх паводзін? Адказы "усе мужыкі казлы" і "кабеліна" таксама прымаюцца :)

Аўтар:  Moby [ 29 кра 2013, 22:39 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Пытанне цяжкае. Па першае, што лічыць здрадай? Калі вы даведаецеся, што вашая жонка ў ложку з вамі падчас інтымнага працэссу замест вас ўяўляе Брэда Піта - гэта здрада? Альбо калі вашая жонка ловіць вас за праглядам, ну, няхай, "Плэйбою" -- гэта здрада? Для некаторых, так, гэта здрада. Для большасці жа не, аднак даведацца пра гэта усе роўна непрыемна.

Што да фактычна здейсненага фізычнага кантакту, то тут пытанняў быць ня можа -- адбіваецца гэта на любых адносінах (шлюб, сужыхараства ці проста вольныя адносіны) рэзка адмоўна. Менавіта таму, калі пайманы ці пайманая, трэба адмаўляць усе - "нячога няпамятую, нічога не разумеў, згвалцілі" і гэтак далей. Толькі такі варыянт дапаможа нешта выратаваць.

А што да проста закаханасці -- то калі ласка, толькі жонцы не гаварыце. Калі і яна пра гэта вам не апавядае, то маеце сапраўды шчаслівую сям'ю.

Аўтар:  lixvar [ 30 кра 2013, 16:40 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Дзякую за такі сур'ёзны грунтоўны адказ, але не зрастаецца.
Справа ў тым, што я нічога не хаваю, ну ці амаль нічога.
Які сэнс рабіць выгляд, што табе ніхто не падабаецца ці ты ні с кем не сустракаешся, калі на зямлі як мінімум 3 млрд. асоб супрацьлеглага полу? Навошта цешыць сябе нейкімі ружовымі думкамі, каб потым выпадкова даведаўшыся праўду ўпадаць у дэпрэссію ці катаць гістэрыкі? Тым больш ведая, што канкурэныця вялікая, абое партнеры будуць вымушаны быць больш уважлівымі адно да аднаго.

Аўтар:  Lajnak [ 18 вер 2013, 21:12 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Што датычыцца мяне - я ніколі не здраджваў, не цягнула, і калі даведаюся пра здраду - проста заб'ю без размоў. А спадару аўтару тэмы параю падумаць пра "вольныя адносіны" :D

Аўтар:  Moby [ 23 вер 2013, 12:44 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Lajnak пісаў(а):
Што датычыцца мяне - я ніколі не здраджваў, не цягнула, і калі даведаюся пра здраду - проста заб'ю без размоў.

Есць ўжо адзін таварыш, зараз чакае растрэльную каманду ў вязніцы. Памятаеце, той, які жонку і каханка забіў, і галаву апошняга яшчэ пару дзен з сабою па цягніках таскаў. Дзесці ў Горадні тое здарылася. Калі гэта Ваш выпадак, то ці гатовы Вы пясядзець хаця б гадоў 20 за гэты ўчынак?

Хаця, дарэчы, раней за забойства нявернай жонкі і каханка суд заўседы ставіўся даволі лагодна. У той жа Францыі гадоў сто таму муж-забойца мог атрымаць гадоў пяць і высці праз тры.

Аўтар:  Lajnak [ 25 вер 2013, 08:15 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Moby пісаў(а):
ці гатовы Вы пясядзець хаця б гадоў 20 за гэты ўчынак?

Спадзяюся, што ўсё ж смяротнае пакаранне зробяць абавязковым і адзіным. ;)

Аўтар:  Moby [ 26 вер 2013, 17:20 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Lajnak пісаў(а):
Moby пісаў(а):
ці гатовы Вы пясядзець хаця б гадоў 20 за гэты ўчынак?

Спадзяюся, што ўсё ж смяротнае пакаранне зробяць абавязковым і адзіным. ;)

Не зразумеў, выбачайце)) . Абавязковым і адзіным для каго? І за што? Ці маеце на ўвазе, што "усе там будзем" раней ці пазней))

А пра смяротнае пакаранне тут асобны трэд есць ...смяротнае пакаранне...

Аўтар:  Lajnak [ 26 вер 2013, 21:35 ]

Я пакуль шта тут новы, таму ўсе трэды не ведаю. :lol:
Абавязковым і адзіным для ўсіх, гэта лагічна.

Аўтар:  CaptainMorgan [ 29 вер 2013, 22:34 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Lajnak пісаў(а):
Абавязковым і адзіным для ўсіх, гэта лагічна.

Абавязковым для усіх, хто здраджваў, як так разумею? Даўно з Ірану, шаноўны? ;)

Аўтар:  Lajnak [ 01 кас 2013, 21:47 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

CaptainMorgan пісаў(а):
Абавязковым для усіх, хто здраджваў, як так разумею? Даўно з Ірану, шаноўны? ;)

Ды не, наогуле для ўсіх, лол ;)

Старонка 1 з 2 Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
http://www.phpbb.com/