Razmova.by
http://razmova.by/

Здрада ў сямейных адносінах
http://razmova.by/topic-t225-10.html
Старонка 2 з 2

Аўтар:  lixvar [ 03 кас 2013, 23:16 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Lajnak пісаў(а):
Што датычыцца мяне - я ніколі не здраджваў, не цягнула, і калі даведаюся пра здраду - проста заб'ю без размоў. А спадару аўтару тэмы параю падумаць пра "вольныя адносіны" :D


Ну пачнём з таго, што людзі здраджваюць не на пустым месцы. Праблема звычайна не ў тым хто здраджвае, а хто не здолеў утрымаць побач каханага чалавека. Вось і атрымліваецца, што караю за тое, у чым сам вінаваты. Будзьце ўважлівы да сваіх каханых і праблем такога кшталту ў вас не ўзнікне.

На мой суб'ектыўны погляд каханаму чалавеку магчыма дараваць усё.

З узростам пачынаеш азірацца і заўважаць, што большасць знаёмых пар, нават нягледзячы на дзетак знаходзяць новых партнёраў і ствараюць новыя сем'і. Жыццё складаная штука, часам немагчыма адазначна сказаць што вось гэта чорнае, а гэта белае. Сыходзячы з Вашай логікі наша зямля павінна быць засыпана трупамі.

Аўтар:  CaptainMorgan [ 07 кас 2013, 15:13 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

lixvar пісаў(а):
Я шчаслівы ў сям'і, але перыядычна маю патрэбу ў моцных пачуццях па за ёй. Пры гэтым здрада не заўсёды фізічная, але заўсёды суправаджаецца станам закаханасці. Часам мне здаецца, што менавіта гэта з'яўляецца залогам паспяховага шлюбу.

Неяк не зразумеў -- канешне, не заўседы, аде досыць часта, так? І менавіта з-за гэтага шлюб можна лічыць паспяховым??? Хіба гэта насамрэч не "вольныя адносіны"?))
Калі сур'езна, то на мой погляд, вырашаць добра гэта ці не -- здрада, я маю на ўвазе, -- трэба не непасрэдным удзельнікам працэссу, а гэтак званай "грамадзе" ці "вобсчеству", як прынята называць гэтую группу. Тыя ж бабулькі на лавачцы зауседы выдадуць найбольш адэкватны дыягназ. Таму што часам тая ж здрада ў шлюбе насамрэч вітаецца людзьмі. У тое ж Сярэднявечча ў гісторыях пра старога мужа і маладую жонку з каханкам сімпатыі слухачоў і гледачаў выклікалі менавіта апошнія. Чытаем "Дэкамерон", там палова гісторый пра гэта.

Ну і часам дактароў трэба паслухаць. Сур'езныя лекары часам могуць нават прапанаваць вам "завесці штосці на старане" каб кроў крыху паганяць. Асабліва раяць гэта прадстаўнікам пэўных прафессій кшталту праграммістаў. Магчыма, гэта і есць выпадак топікстратэра ;)

Аўтар:  Allen [ 29 тра 2015, 16:18 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Як можна быць шчаслівым у сям'і і адначасова мець патрэбу ў моцных пачуццях пастава ей? У мяне калі такая патрэба з'яўляецца, то адназначна што-то не ў парадку ў сям'і. Не хапае ўвагі або іншыя прычыны.

Аўтар:  CaptainMorgan [ 25 чэр 2015, 17:33 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Allen пісаў(а):
Як можна быць шчаслівым у сям'і і адначасова мець патрэбу ў моцных пачуццях пастава ей? У мяне калі такая патрэба з'яўляецца, то адназначна што-то не ў парадку ў сям'і. Не хапае ўвагі або іншыя прычыны.

Часам бывае і такое - чаму не. Камусці становіцца сумна альбо цяжка перажываецца "крызіс сярэднега ўзросту", напрыклад. Прычым дома ўсе добра: хата есць, дзеці растуць. І цягне на штосць забароненнае, менавіта таму што забароненнае))).

Аўтар:  Wrom [ 14 сту 2016, 15:00 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Здрада для мяе -- гэта самае страшнае ў сямейных адносінах, я б не прабачыла гэта ніколі. Той хто здрадзіў адзін раз, здрадзіць і ў другі ...

Аўтар:  Admin [ 18 сту 2016, 13:41 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Здрада ў сямейных адносінах

Wrom пісаў(а):
Здрада для мяе -- гэта самае страшнае ў сямейных адносінах, я б не прабачыла гэта ніколі. Той хто здрадзіў адзін раз, здрадзіць і ў другі ...

Шаноўная Wrom, наш форум створаны дзеля таго, каб карыстацца толькі беларускай мовай. Калі ласка, настпуным разам пішыце толькі па-беларуску, хай сабе і з памылкамі.

Што датычыцца Вашай заўвагі, я б не ставіўся так жорстка. Есць шмат выпадкаў, калі людзі пасля здрады здолелі аднавіць адносіны. Ня варта лічыць іх ідыетамі ці проста слабымі людзьмі

Старонка 2 з 2 Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
http://www.phpbb.com/