Razmova.by
http://razmova.by/

...хто куды ходзіць?
http://razmova.by/topic-t111.html
Старонка 1 з 1

Аўтар:  eshmakuna [ 12 сак 2012, 17:11 ]
Загаловак паведамлення:  ...хто куды ходзіць?

... як бы там ні было, а мы - істоты біясацыяльныя... таму хлеба нам мала, патрэбныя відовішчы... ;)

... спадарства, хто куды ходзіць: на якія канцэрты, інпрэзы, выставы і гэтак далей? хто што збіраецца наведаць у бліжэйшы час?

... як вам падаецца, ці можна зараз сабе дазволіць рэгулярна наведваць усялякія забаўляльныя мерапрыемствы?

... якога кшталту відовішчы вам больш за ўсё падабаюцца? што б вы наведалі абавязкова, калі б гэта прывезлі ў беларусь?

Малюнак

Аўтар:  Svyata [ 12 сак 2012, 21:50 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

Я са сваімі сяброўкамі ох як люблю пацягацца ў нядзелю па гораду...
не грэбуем мы і кіно :geek: вось зараз фільм пра Джона Картэра ,зняты па кнігам Бэрроуз.Зямлянін Дж.Картэр паглядзеў на небасход і ўбачыў зорку(можа быць,Марс) і падумаў,што добра будзе там апынуцца- і вось ён на Марсе !
Чытайце працяг ў 11 кнігах :lol: :geek: :ugeek:

Аўтар:  Svyata [ 12 сак 2012, 22:43 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

А былой нядзеле хадзілі на выставу "Ручная работа" у Палац Мастацтв.Было прадстаўлена рознае рамяство:саломапляценне,куклы Цільды,пэчварк,шакалад ручной работы і г.д.Было цікава,ажно 2 разы хадзілі..
Потым у Мулен Руж быў модны паказ.Амаль увесь горад там быў :D
У кінатэатры Цэнтральны у холе фотавыставы.Бываюць,вельмі прывабныя!! Ну і раз мы на праспекце.можам прайсці наперад у Цэнтральную кнігарню прыкупіць новага чціва.А потым перайсці праспект і зайсці ў кафэ Лондан.І выпіць гарбаты са свежым хлебам і апельсінава-гарбузным варэннем або з чызкейкам .Незабыўная атмасфера Лондона плюс доступ Вай-Фай :D :D
Адтуль к 19.00 паспяваеце да к/т Масква. Там у тэатры-студыі кінаакцёра расхвальвалі "Сродак Макропуласа".Не хадзіла,бо сябар быў значна маладзей.Закамплексавала :oops: )))А соль у тым ,што ў галоўную гераіню ўлюбляецца хлопец.Што ж тут незвычайнага?..
А гераіня-яго пра-прабабка :D ,якая ў маладосці прыняла эксперыментальны напой. :cry:
Між іншым ,па п'есе Карэла Чапека!!

Аўтар:  Moby [ 12 сак 2012, 22:47 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

Зараз, у асноўным, кіно. Футбол яшчэ не пачынаўся, а хакей ужо скончыўся :( (маю на ўвазе Дынама).
Ну і вялікія канцэрты, кшталту Стынга.

Аўтар:  eshmakuna [ 15 сак 2012, 11:19 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

Svyata пісаў(а):
А былой нядзеле хадзілі на выставу "Ручная работа" у Палац Мастацтв.Было прадстаўлена рознае рамяство:саломапляценне,куклы Цільды,пэчварк,шакалад ручной работы і г.д.Было цікава,ажно 2 разы хадзілі..


... я на падобнай выставе была ў снежні... шмат чаго прышпільнага набыла... ;)

Малюнак

Аўтар:  Wrom [ 29 сту 2016, 00:49 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

Мы ходим семье в театры и музеи.

Аўтар:  Allis [ 01 кас 2016, 18:43 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

А мы любім падарожнічаць. Хочам паехаць на Сарачанскія азёры, у бліжэйшыя выходныя, вось толькі насцярожвае восеньскае надвор'е ... Сочым за прагнозам на https://www.gismeteo.by/ не хочацца шпацыраваць пад дажджом...

Аўтар:  CaptainMorgan [ 03 кас 2016, 13:59 ]
Загаловак паведамлення:  Re: ...хто куды ходзіць?

Allis пісаў(а):
А мы любім падарожнічаць. Хочам паехаць на Сарачанскія азёры, у бліжэйшыя выходныя, вось толькі насцярожвае восеньскае надвор'е ... Сочым за прагнозам на https://www.gismeteo.by/ не хочацца шпацыраваць пад дажджом...

Дзе гэта - Сарачанскія вазеры?
На наступны уікэнд, так, абяцаюць дажды, але калі яшчэ ехаць. Потым будзе яшчэ халадней.

Старонка 1 з 1 Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
http://www.phpbb.com/