Razmova.by
http://razmova.by/

Што чытаем?
http://razmova.by/topic-t64.html
Старонка 1 з 4

Аўтар:  lixvar [ 26 ліс 2011, 20:39 ]
Загаловак паведамлення:  Што чытаем?

Даўно спрабую скласці ў галаве пэўную карціну нашага кніжнага рынку і таму прапаную падзяліцца якую кнігу(і) беларускіх аўтараў Вы прачыталі цягам апошняга года. Пачну вядома з сябе:

Нічые
Андрэй Федарэнка

Шалом
Артур Клінаў

Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Альгерд Бахарэвіч

П'яўка

Юры Станкевіч

Аўтар:  Czaraunik [ 07 сне 2011, 23:29 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

А парайце, што пачытаць для пачатку? Я ня разбіраюся ў беларускай літаратуры, але хацеў бы штосьці ведаць наконт гэтага.

Аўтар:  lixvar [ 08 сне 2011, 00:13 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

Czaraunik пісаў(а):
А парайце, што пачытаць для пачатку? Я ня разбіраюся ў беларускай літаратуры, але хацеў бы штосьці ведаць наконт гэтага.

Ну гэта каму што пабдабаецца...

1. Караткевіч вядома па за канкурэнцыяй, пачніце з "Ладдзі роспачы" і "Сівой легенды".

2. Запіскі Самсона Самасуя
Андрэй Мрый

3. Хам
Эліза Ажэшка

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору»

4. Нічые
Андрэй Федарэнка
Рэцэнзіі

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

5. Шалом
Артур Клінаў

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

ЗЬМЕСТ

Чылійскае чырвонае
Егермайстар
Фінляндыя
Крупнік
Скарб Радзівілаў
Белая Русь
Крыжачок
Ідал вярнуўся

Вось тут некаторыя творы ў PDF ёсць

Аўтар:  Czaraunik [ 08 сне 2011, 09:47 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

Караткевіча крыху чытаў, мне вельмі падабаецца. Дзякуй за парады ;)

Аўтар:  Калючы [ 16 сне 2011, 19:23 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

lixvar пісаў(а):
Артур Клінаў

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц

Я плакалъ
Нават і самы дзяшовы піяр павінен мець нейкія межы прыстойнасці.

Аўтар:  lixvar [ 16 сне 2011, 19:54 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

Калючы пісаў(а):
Я плакалъ
Нават і самы дзяшовы піяр павінен мець нейкія межы прыстойнасці.

Ну пачнем з таго, што канешне я сам не выдумляў гэтыя словы, а скапіяваў даслоўна з апісання кнігі, але твор падаўся мне вельмі забаўным і даволі поўна адлюстроўвае час у які мы цяпер жывем.

Не зусім зразумела, што Вас так узрушыла?

Аўтар:  Калючы [ 16 сне 2011, 20:04 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

lixvar пісаў(а):
Ну пачнем з таго, што канешне я сам не выдумляў гэтыя словы, а скапіяваў даслоўна

Я плакалъ 2 раза
lixvar пісаў(а):
твор падаўся мне вельмі забаўным і даволі поўна адлюстроўвае час у які мы цяпер жывем.

Дык што замінала сказаць гэта, а не слепа капіраваць дзяшовую балбатню?
lixvar пісаў(а):
Не зусім зразумела, што Вас так узрушыла?

няздольнасць ці нежаданне чалавека, які раіць кнігу другому чалавеку, выказаць па ёй сваё меркаванне.

Аўтар:  lixvar [ 16 сне 2011, 20:28 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

Калючы пісаў(а):
Няздольнасць ці нежаданне чалавека, які раіць кнігу другому чалавеку, выказаць па ёй сваё меркаванне.

Калі б не жадаў раіць, то і не пакінуў бы той запіс.
Так, нашае магчымасці абмежаваныя нашымі здольнасцямі ці недахопам часу. Калі ў мяне няма таленту пісаць красамоўныя рэцэнзіі на кнігі, то мне і параіць нельга? А яшчэ адрозніваецца ступень успрымання ці разумення тэксту рознымі людзьмі, мо кагосьці гэты твор на самой справе прымусіў па іншаму зірнуць на гэты свет. Я бы не быў такім катэгарычным.

Аўтар:  Шанцуе [ 16 сне 2011, 21:12 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

Мне спадабалася "Паранойя" В.Марціновіча. Хай на рускай мове, але напісана цудоўна, сучасны Мінск, пачуцці, дзейсна рэальныя праблемы. Аўтар, апісваючы падзеі, яскрава выкарыстаў розныя месцы ў цэнтры Мінска. Таму, калі я зараз на вул. К.Маркса ці каля р.Свіслачы, чамусьці ўспамінаю гэтую кнігу. Апроч гэтага вельмі добрае валоданне мовай. Трэба папярэдзіць, што гэтае апавяданне вельмі нагадвае Дж.Оруэла "1984", але пачытаць варта.

Аўтар:  lixvar [ 16 сне 2011, 22:13 ]
Загаловак паведамлення:  Re: Што чытаем?

Шанцуе пісаў(а):
Мне спадабалася "Паранойя" В.Марціновіча.

Вось тут можна даведацца пра новы, ужо беларускамоўны раман Віктара “Сцюдзёны вырай”.
Там жа кнігу можна спамаваць у наступных фарматах: PDF | FB2 | EPUB | MOBI | LIT | LRF | OPF | TXT

Асабіста я ўсё адкладаў знаёмства з "Паранояй", трохі засмуціла шуміха вакол ёй - памятаеце гэтыя разважанні наконт забаранілі, не забаранілі, дыяметральна супрацьлеглыя выказванні і г.д.? Люблю ціхія кнігі :) Цяперака ўсё супакоілася і можна пачаць "Паранояй" і прадоўжыць “Сцюдзёным выраям”.

Старонка 1 з 4 Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
http://www.phpbb.com/