|
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 8 ] |
|
Аўтар |
Паведамленне |
CaptainMorgan
|
Загаловак паведамлення: Белросбанк Дададзена: 30 сне 2011, 13:43 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11 Паведамленняў: 130 Пункты рэпуатцыі: 1


|
Дзялюся меркаваннямі пра Белросбанк. Было б цікава пачуць водгукі і іншых кліентаў. Трымаў там дэпазіт ў белаурскіх рублях з лета 2010 года. Ўжо ня памятаю, чаму выбраў менавіта гэта банк, магчыма з-за таго, што ен быў на шляху да маей працы. Размова пра галоўны офіс на Чырвонай. Адразу скажу пра праблему з паркоўкай. Стаць там проста няма дзе. Я кідаў машыну на вуліцы, падпіраючы тых, хто стаяў на стаянцы і увесь час хваляваўся ці ўбачу раз'юшанага гаспарадара, якога я запер (я пакуль не карыстаюся гэтымі таблічкамі з нумарам тэлефона ля лабавога шкла). Гэта першая праблема. Сам банк мае добры інтэрьер і персанал ветлівы і, можна сказаць, кваліфікаваны. Наракаць на іх нельга. Але з самім дэпазітам банк, канешне, мяне падвеў. Умовы ўкладу былі гнуткія, стаўка мянялася ў залежнасці ад стаўкі рэфінансавання. АЛЕ, яна не была прывязана да СР у дамове. Мяняў яе фінансавы камітэт банка. І вось што здарылася. Увосень 2010 года стаўка рефінансавання сніжалася, і стаўка па дэпазіту таксама пайшла уніз, з 22 да 17 адсоткаў. ОК, зразумела. Але потым ў сакавіку, калі тут усе пачалася і доллар скакнуў да 8000 рублей, стаўка па дэпазіту -- НЕ ЗМЯНІЛАСЯ. На мае пытанне, чаму, клерк адказала, што гэты від дэпазіту больш не прапанаваўся кліентам. Такім чынам, усе астанія паўгады мая стаўка трымалася на ўзроўні 17 адсоткаў. Фінасавы камітэт проста "забыў" пра гэты прадукт і стаўку не мяняў. Фармальна тут нічога зрабіць асабліва нельга. Але банк тут, канешне, павеў сабе некаррэктна. Не чакаў ад іх -- усе ж такі Сасьете Женераль як-ніяк, фірма павінна быць салідная. Хаця, з іншага боку, хтосць павінен плаціць за памылкі іх трейдера, які згубіў пару мільярдаў. Чаму не я Дзякуй Богу, сумма невялікая была. Але непрыемнае адчуванне засталося. Раіць сябрам гэта банк, нажаль, ня буду. З.Ы. Яшчэ нярзручна была тое, што на картку да раугку пералічваліся толькі даходы з ўкладу, асноўнай суммай карыстацца было нельга.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
ChandlerBing
|
Загаловак паведамлення: Re: Белросбанк Дададзена: 24 сту 2012, 13:59 |
|
Зарэгістраваны: 23 вер 2011, 11:57 Паведамленняў: 13 Пункты рэпуатцыі: 0


|
Абслугоўваўся ў іх калісці. Звычайны банк, нічога асаблівага. Але дарагаваты для прадпрымальніка -- зараз можна знайсці танней прапановы.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Як захаваць грошы ў Беларусі Дададзена: 28 сту 2012, 18:12 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
CaptainMorgan пісаў(а): Увосень 2010 года стаўка рефінансавання сніжалася, і стаўка па дэпазіту таксама пайшла уніз, з 22 да 17 адсоткаў. ОК, зразумела. Але потым ў сакавіку, калі тут усе пачалася і доллар скакнуў да 8000 рублей, стаўка па дэпазіту -- НЕ ЗМЯНІЛАСЯ. На мае пытанне, чаму, клерк адказала, што гэты від дэпазіту больш не прапанаваўся кліентам. Такім чынам, усе астанія паўгады мая стаўка трымалася на ўзроўні 17 адсоткаў. Фінасавы камітэт проста "забыў" пра гэты прадукт і стаўку не мяняў. Мне здаецца гэты крызіс хаця і прымусіў павысіць нашую фінансавую адукацыю, але ў той жа час трохі разбэсціў. 1. Калі такое было, каб па сутнасці на ўмовах "да запатрабавання" нам плацілі 50% гадавых і яшчэ са штомесячнай капіталізацыяй? Банк павінен планаваць свае фінансавыя патокі і для гэтага яму неабходна ведаць як мінімум на які тэрмін ён прыцягнуў сродкі. Тэрмін "да запатрабавання" заўсёды сведчыў аб мізернам працэнце, бо банк не можа паўнаварта разлічваць на актыў, які можа быць запатрабаваны кліентам у любы момант. 2. Гэта Вашыя персанальныя фінансы і ніхто Вам нічога не вінен больш за тое, што напісана ў дамове паміж Вамі і фінансавай установай. Вы павінны сачыць за сваімі грашыма самастойна, у тым ліку і за працэнтнай палітыкай банка ў які іх паклалі. 3. Трэба быць гатовымі да таго, што стаўкі пайдуць уніз і ўмовы ўкладаў значна пагоршацца. Сам назіраў як людзі пагражалі напісаць скаргу, пажаліцца вышэйшым асобам дзяржавы, нават узарваць банк, калі даведаліся, што з-за паляпшэння сітуацыі на фінансавм рынку і зніжэння агульнага ўзроўню даходнасці банк змяніў плаваючыя стаўкі па дэпазітах у меньшы бок.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
CaptainMorgan
|
Загаловак паведамлення: Re: Як захаваць грошы ў Беларусі Дададзена: 29 сту 2012, 22:12 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11 Паведамленняў: 130 Пункты рэпуатцыі: 1


|
lixvar пісаў(а): 2. Гэта Вашыя персанальныя фінансы і ніхто Вам нічога не вінен больш за тое, што напісана ў дамове паміж Вамі і фінансавай установай. Вы павінны сачыць за сваімі грашыма самастойна, у тым ліку і за працэнтнай палітыкай банка ў які іх паклалі.
3. Трэба быць гатовымі да таго, што стаўкі пайдуць уніз і ўмовы ўкладаў значна пагоршацца. Сам назіраў як людзі пагражалі напісаць скаргу, пажаліцца вышэйшым асобам дзяржавы, нават узарваць банк, калі даведаліся, што з-за паляпшэння сітуацыі на фінансавм рынку і зніжэння агульнага ўзроўню даходнасці банк змяніў плаваючыя стаўкі па дэпазітах у меньшы бок. Я спрачацца ня буду, усе слушна, шаноўны ліксвар. Але ўсе роўна, гэта выглядае, як гульня ў адні вароты. Калі стаўка рэфінансавання падае, то банк сніжае стаўку па дэпазіту, калі расце -- банк робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Чаму б тады проста не напісаць у дамове -- банк будзе толькі сніжаць стаўку па дэпазіту. І кропка. Наконт скандалаў -- я і не спрачаўся, таму што шанцы перамагчы нулявыя. Аднак зараз разумею, чаму людзі не асабліва шануюць банкіраў.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
Admin
|
Загаловак паведамлення: Re: Белросбанк Дададзена: 02 лют 2012, 12:26 |
|
 |
Администратор |
Зарэгістраваны: 26 ліс 2010, 01:25 Паведамленняў: 82 Вобразы: 206 Пункты рэпуатцыі: 0


|
CaptainMorgan пісаў(а): Я толькі не зразумеў, чаму гэта апынулася ў гэтым трэдзе. Адмін, можа трэба перанесці тры апошнім паста ў галінцу пра Белросбанк? Тры апошнія пасты былі перанесены з трэда Ляснецца эўра - што будзем рабіць? ў гэты трэд
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
lixvar
|
Загаловак паведамлення: Re: Белросбанк Дададзена: 02 лют 2012, 21:10 |
|
 |
Жаўнер |
 |
Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34 Паведамленняў: 112 Адкуль: Менск Пункты рэпуатцыі: 2


|
Admin пісаў(а): CaptainMorgan пісаў(а): Я толькі не зразумеў, чаму гэта апынулася ў гэтым трэдзе. Адмін, можа трэба перанесці тры апошнім паста ў галінцу пра Белросбанк? Тры апошнія пасты былі перанесены з трэда Ляснецца эўра - што будзем рабіць? ў гэты трэд Хм, я наўмысна перанес свой адказ адсюль, але мне здалося што не ў "Ляснецца эўра - што будзем рабіць" , а ў "Як захаваць грошы ў Беларусі", бо гэты адказ тычыцца не толькі Белросбанка, а ўвогуле да пытання захоўвання грошаў. Ну хай будзе тут.
|
|
Вярнуцца да пачатку |
|
 |
|
Старонка 1 з 1
|
[ Паведамленняў: 8 ] |
|
|
Хто зараз на канферэнцыі |
Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 1 госць |
|
Вы не можаце пачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце дадаваць укладанні
|
|
|