Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 16 чэр 2019, 02:50

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 12 ]  На старонку 1, 2  Наст.
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 17 сне 2011, 20:50 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 20 кас 2011, 17:07
Паведамленняў: 7
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ЦвікАдняць пункт рэпутацыі Цвік
Цікавая першая тэма для "курылкі", я лічу :)

Як хто пазбавіўся (калі раней меў) ад гэтай шкоднай звычкі? Літаратура ўжо прачытана, цікавіць менавіта практычная рэалізацыя. Зараз палю няшмат, але жадаю кінуць зусім. Праблема для мяне зараз -- гэта цыгарэта пад піва. Ну не магу адмовіцца, каб не зацягнуцца. :oops:


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 17 сне 2011, 22:01 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Хаця я ніколі не паліў, але ў мяне таксама ёсць, што сказаць па гэтай тэме.
Пару гадкоў таму сябры запрасілі мяне з'ездзіць з імі ў невялічкую вёску Алтэстава, што ў 20 кіламетрах ад Адэсы.
Справа ў тым, што там ужо шмат гадоў нейкі кітаец практыкаваў акупунктуру (іглаўкалванне) і мае сябры ехалі падлячыцца.
Не буду ўдавацца ў падрабязнасці, бо кітаец даволі знакаміты і прагугліць яго элементарна, скажу толькі, што ехаць я пагадзіўся.
Карацей, калі людзі прасілі Дун Хуа дапамагчы кінуць паліць, то ён ставіў ім адну іглу ў руку і загадваў сядзець у яго прыёмнай да таго моманту, пакуль пацыент у роце не адчуе металічны смак, потым іглу вымаў. Працэдура цягнулася па-рознаму, у каго дзве гадзіны нічога не з'яўлялася, а былі, што і па шэсць чакалі, але пасля сеансу людзі ўжо не палілі і я бачыў гэта на свае вочы. Жыллё я здымаў з адным украінцам, ён паліў па два пачака ўдзень, а пасля Дун Хуа цыгарэты ў яго роце больш заўважана не было.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 17 сне 2011, 23:42 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 10 кас 2011, 11:39
Паведамленняў: 28
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ArsenalАдняць пункт рэпутацыі Arsenal
Таксама не паліў (толькі што ў школе колькі разоў). Але парады чуў.
Па-першае, пачні бегаць шмат. Гэта правентылюе легкія.
Па-другое, зрабі перапынак на месяц і ня пі зусім. Вытрымаеш тыдні 3-4, потым будзе шмат лягчэй. Паспрабуй потым выпіць куфлі 3-4 піва і не паліць. Вось тут самае цяжкае - калі пераможаш сябе, то зможаш піць піва бяз цыгарэтаў. Мой сябра змог (праўда, з другага разу).


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 21 сне 2011, 20:54 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 20 ліс 2011, 22:34
Паведамленняў: 112
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 2

Дадаць пункт рэпутацыі lixvarАдняць пункт рэпутацыі lixvar
Цвік пісаў(а):
Праблема для мяне зараз -- гэта цыгарэта пад піва. Ну не магу адмовіцца, каб не зацягнуцца. :oops:

Дык можа пачаць з піва?


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 23 сне 2011, 15:25 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
З маго вопыту. Проста скажы сабе, што ты ня паліш два тыдні. І пратрымайся гэтыя два тыдні. Потом ізноў. Не кажы сабе, что ты кідаеш паліць назаўседы - ты проста ня палішь, і ўсе. Кажаш сабе, што можаш зноў запаліць у любы момант. Гэта здымае псіхалагічнае напружванне.

Наконт піва. Есць такая праблема. Тут трэба пратрымацца першыя куфля два-тры. І каб кампанія была не курцоў. Потом адчуеш, што можна піць піва і бяз цыгарэты.

Але для мяне, на самой справе, самым істотным фактарам стала экнанамічная палітыка нашай гордай і незалежнай краіны :) Я насамрэч зауседы паліў толькі Мальбара, і калі у нас застаўся толькі Кент і Лакі Страйк, проста фізічна адчуў, што не магу паліць гэтую дрэнь. Рэальна, проста ня мог. І тады працэсс адвучэння ад палення пайшоў як па маслу. Усе ж такі ад эканамінай палітыкі Лукашэнкі есць пэўная карысць :)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 03 лют 2012, 15:31 
Не ў сеткі
Кадэт
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 03 лют 2012, 15:03
Паведамленняў: 23
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі KanstancinАдняць пункт рэпутацыі Kanstancin
Галоўнае у гэтай справе - жаданне ці матывацыя. Напрыклад жаданне заняцца нейкім відам спорту і дасягнуць ў гэтым пэўнага ўзроўня. Калі прысутнічаюць абодва складнікі, то наогул выдатна. Да гэтага сціплага спісу можна дадаць яшчэ кампанію, калі ў ёй лічыцца нормай паленне і частае спажыванне алкаголю. Ніякія кнігі не дапамогуць, калі чалавек займаецца самападманам і проста шукае адгаворак, маўляяў "кінуць паліць нельга", "з маіх знаёмых я неведаю ніводнага хто гэта зрабіў", "вельмі цяжка", "пасля гэтага набіраюць вагу" і г.д. Галоўнае жаданне:)

_________________
«Футбол - гульня для джэнтльменаў, у якую гуляюць хуліганы, а рэгбі - гульня для хуліганаў, у якую гуляюць джэнтльмены»


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 06 лют 2012, 09:47 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 31 сту 2012, 11:00
Паведамленняў: 136
Вобразы: 30
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі eshmakunaАдняць пункт рэпутацыі eshmakuna
... можаце верыць, можаце не... але сярод маіх знаёмых ёсць прынамсі дзесятак чалавек, якія кінулі паліць пры дапамозе кнігі аллена карра "легкі спосаб кінуць паліць"...

... рабіць нічога не трэба, толькі чытаць... шмат каму дапамагае...

... я таксама чытала... на сярэдзіне перастала паліць... але сяброўка (якая таксама кінула і не паліць ужо 4 гады) параіла дачытаць да канца... я так і зрабіла... і зразумела, на чым пабудаваны метад... таму зноў запаліла... :lol: :lol: :lol:

... але паспрабаваць варта, калі вы сапраўды ставіце перад сабой такую мэту...

Малюнак


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 28 вер 2013, 19:43 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 18 вер 2013, 21:02
Паведамленняў: 5
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі LajnakАдняць пункт рэпутацыі Lajnak
Кідаў з дапамогай жуйкі "Нікарэтта". Дапамагае пазбавіцца "сіндрому адмены" і "мятлікаў" у вачах.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 29 тра 2015, 16:09 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 27 тра 2015, 18:46
Паведамленняў: 5
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі AllenАдняць пункт рэпутацыі Allen
Не паліла 8 месяцаў. Зноў запаліла, як кінуць назаўжды? Пластыр, таблеткі таксама не дапамагаюць. Як настроіць сябе псіхалагічна.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Як кінуць паліць?
ПаведамленнеДададзена: 21 чэр 2015, 19:44 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 21 чэр 2015, 16:22
Паведамленняў: 5
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі yadziАдняць пункт рэпутацыі yadzi
Дзень добры!

Вельмі раю кідаць паліць як мага хучэй ажно з сёньняшняга дню :)
Сам паліў гадоў пяць-шэсьць таму (па-студэнцтву). Падзялюся досьведам кіданьня:
1) зразумець што гэта толькі звычка, нейкі залішні груз па жыцьці - які сам жа чалавек сабе ўзяў. Трэба проста паразважаць пэўны час - што яно такое і ці патрэбнае яно. (У мяне такія разважаньні пачаліся пасьля плаваньня ў басэйне, калі нават 50 м стала цяжкасьцю)
2) толькі калі з самім сабою знайшлася згода, можна пачынаць - і рабіць гэта паступова. Паступова, не зьмяньшаючы колькасці цыгарэт на дзень, памяньшаць дозу за кошт іх "моцнасьці". Галоўнае не сьпяшацца - рэальна давесьці да таго каб і "адзіначкі" хапала. Да гэтага можа прайсьці і 2, і 3 месяцы. А з той "адзіначкі" спрыгнуць ужо надта прасьцей. А там - свабода


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 12 ]  На старонку 1, 2  Наст.

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 1 госць


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO