Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 19 кас 2019, 14:27

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 8 ] 
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 21 жні 2013, 10:22 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:44
Паведамленняў: 21
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ІванАдняць пункт рэпутацыі Іван
Вярнуўся два тыдні таму з Грэцыі, з Карфу. Былі ў гатэлі Corfu Maris, што ў весцы Бенітсес на ўзбярэжжы Йанічнага мора. Гатэль параілі нам у турагенцтве, казаўшы, што гэта мора там выдатнае, а сервіс больш меньш прыстойны. Так і было.
Сам гатэль знаходзіцца не ў самой весцы Бенітсес, а на ўскрайку, дзесці метраў 500-700 ад сельсавета)). Па за ім толькі паркінг і ўсе. Будынак досыць прыстойны, выглядае нармалева.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_00.JPG
Corfu_Maris_Hotel_00.JPG [ 338.86 KіБ | Праглядаў: 4260 ]


Усяго чатыры паверхі. Нам далі нумар на 2 паверху -- гэта ўзровень рэцэпцыі. На першым паверсе, калі спускаешся па лесьвіцы, налева -- нумары, направа - памяшканне таверны.

Самі нумары даволі прасторныя. Санвузел звычайны, але вялікшы, калі параўноваць, с тымі жа гатэлямі ў Турцыі.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_01.JPG
Corfu_Maris_Hotel_01.JPG [ 226.19 KіБ | Праглядаў: 4260 ]


Есць невялічкі балкон.

Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_03.JPG
Corfu_Maris_Hotel_03.JPG [ 273.98 KіБ | Праглядаў: 4260 ]


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 21 жні 2013, 10:42 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:44
Паведамленняў: 21
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ІванАдняць пункт рэпутацыі Іван
Адтуль добры від на мора. Некаторым, магчыма, прагляд сапсуюць пальмы, але нам было па барабану.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_02.JPG
Corfu_Maris_Hotel_02.JPG [ 338.79 KіБ | Праглядаў: 4258 ]


Мора, сапраўды, было проста выдатнае. Мы адпачывалі з 29 ліпеня па 6 жніўня і тэмпература вады была больш за +26. Можа каму гэта і занадта, але заўседы можна было нырнуць ўніз і астудзіцца, там вада была халаднейшая. Сам пляж -- дробная галька, але напачатку вады, нажаль, не такая уж і дробная. Непрыемна выходзціць з вады. Дзяўчатам мы кідалі сланцы, калі яны выходзілі з вады. Вось так выглядае пляж.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_04.JPG
Corfu_Maris_Hotel_04.JPG [ 344.12 KіБ | Праглядаў: 4258 ]


Таксама шкада, што не было добрага пірсу, каб можна было адразу скакаць ў ваду. Есць два бетонных. як бы гэта сказаць, мысаў, якія абмяжоўваюць пляж і выдаюцца на метраў 20 ў мора, але скокнуць ў ваду з іх нязручна.

Сам пляж абсталяваны шезлонгамі і зантамі. Яны бясплатныя для гасцей гатэля, але шматіх папросту зламаныя. Прыходзілася падымацца на палове семай раніцы, каб заняць і расставіць шэзлонгі і занты на зручным месцы. Чаму так рана -- таму што звычайны кантынгент гатэля -- сталыя расійскія пары -- падымаююца яшчэ раней (адкуль ў іх гэтая звычка, магчыма цяжкае дзяцінства з адпачынкам на забітых чалавечымі постацямі пляжах Крыма і Паўночнага Каўказу :shock: ). Таму, каб не апынуцца і без лежака, і пад палючым сонцам, трэба не спаць раніцой. Мне напачатку было цяжкавата, бо прыехаў адпачываць, а для меня гэта значыць добра паспаць раніцою. Але потым ацаніў прыгажосць ранішнего купання ў моры ці проста прызвычаіўся ў адпаведнасці з беларускім менталітэтам :P . Вось яшчэ фото пляжу.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_07.JPG
Corfu_Maris_Hotel_07.JPG [ 277.78 KіБ | Праглядаў: 4258 ]


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 21 жні 2013, 11:05 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:44
Паведамленняў: 21
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ІванАдняць пункт рэпутацыі Іван
Ну і яшчэ сам гатэль -- від з мора.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_08.JPG
Corfu_Maris_Hotel_08.JPG [ 329.17 KіБ | Праглядаў: 4258 ]


Што яшчэ можна дадаць? Мы брали толькі сняданак, без вячэры. Гэта было больш зручна, бо мы вырашылі ене прывязвацца да гатэлю і прайсціся па усіх тавернах Бенетсіса, калі магчыма. Снаданак быў досыць проста, калі не сказаць больш. З мяса - бекон, смажаныя каўбаскі. Амлет, вароныя яйкі. Мюслі, кашы, але я іх не еў. Салат -- часцяком проста парубленая капуста з невялічкім дадаткам таматаў. Дэсэрт -- парублены арбуз. Толькі аднойчы, прышоўшы на самы пачатак снеджання я ўбачыў дыню ўпомеш з арбузам. Кава, гарбата -- нічога асаблівага. Аўтамат с сокам. Карацей, снеданне не для гурмана :( .

Але абедаць і вячэраць было прыемна. Порцыі былі вялікія. Я не раю, напрыклад, на абед, браць адразу салату і галоўнае блюда. Усяго зашмат, таму есці будзеце калі гадзіны і не факт, што адолееце. Кошты - 4-7 еўра за салат і 8-13 еўра за галоўнае блюда.

У пянядзелак, чацвер і субботу прыходзе чалавек і гатуе свежую рыбу на грыле. Каштуе 7 еўра з гарнірам, вельмі смачна.

Сам сервіс досыць добры, дзяўчаты на рэцэпшн, Наташа і Іра, калі не памыляюся, размаўляюць па расейску. Таксама пару кельнераў. Астатнія -- толькі па-ангельску.

Былі і праблемы. У нумару зламаўся кандішн, ноччу пад час ягонай працы пачала капаць вада. Выклікалі майстра, але так і да канца і не адрамантавалі.

Сам уласнік мае на імя Эддзі. Грэцкая імя, магчыма, іншае, але адгукаецца менавіта на гэтае імя. Вялікі чалавек, не любіць ні футбол, ні баскетбол, ні іншыя гульнявые віды спорту. Цікавіцца бодзі-білдынгам. Цікавы чалавек для "паразмаўляць за жыцце".

Калі падсумаваць, то гатэль не для бурнага адпачынку. Найлепей ехаць парай ці невялікай кампаніяй для простага адпачынку на моры. Ну і яшчэ колькі фотаў.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_05.JPG
Corfu_Maris_Hotel_05.JPG [ 266.97 KіБ | Праглядаў: 4257 ]


Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_06.JPG
Corfu_Maris_Hotel_06.JPG [ 328.89 KіБ | Праглядаў: 4257 ]


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 21 жні 2013, 15:09 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 19 жні 2013, 20:46
Паведамленняў: 13
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі НезалежнаяАдняць пункт рэпутацыі Незалежная
Іван пісаў(а):
Вярнуўся два тыдні таму з Грэцыі, з Карфу. Былі ў гатэлі Corfu Maris, што ў весцы Бенітсес на ўзбярэжжы Йанічнага мора. Гатэль параілі нам у турагенцтве, казаўшы, што гэта мора там выдатнае, а сервіс больш меньш прыстойны. Так і было.
Сам гатэль знаходзіцца не ў самой весцы Бенітсес, а на ўскрайку, дзесці метраў 500-700 ад сельсавета)). Па за ім толькі паркінг і ўсе. Будынак досыць прыстойны, выглядае нармалева.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_00.JPG


Усяго чатыры паверхі. Нам далі нумар на 2 паверху -- гэта ўзровень рэцэпцыі. На першым паверсе, калі спускаешся па лесьвіцы, налева -- нумары, направа - памяшканне таверны.

Самі нумары даволі прасторныя. Санвузел звычайны, але вялікшы, калі параўноваць, с тымі жа гатэлямі ў Турцыі.
Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_01.JPG


Есць невялічкі балкон.

Укладанне:
Corfu_Maris_Hotel_03.JPG



я таксама ў Грэцыі была сёлета. праўда, у Піерыі. там жыла ў такім самым гатэлі. проста дэжавю. і балкон такі самы, і від на мора і на Алімп, і размяшчэнне ложкаў :)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 21 жні 2013, 15:13 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 19 жні 2013, 20:46
Паведамленняў: 13
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі НезалежнаяАдняць пункт рэпутацыі Незалежная
"Таму, каб не апынуцца і без лежака, і пад палючым сонцам, трэба не спаць раніцой"

Для гэтага трэба ехаць адпачываць ў чэрвені. Я была напачатку чэрвеня - пляжы пустыыыыя кайф! :lol:


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 22 жні 2013, 14:21 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:44
Паведамленняў: 21
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ІванАдняць пункт рэпутацыі Іван
Незалежная пісаў(а):
Для гэтага трэба ехаць адпачываць ў чэрвені. Я была напачатку чэрвеня - пляжы пустыыыыя кайф!

Напачатку чэрвеня мора яшчэ ня вельмі цеплае. Таму хіба і людзей няшмат.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 22 жні 2013, 14:23 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:44
Паведамленняў: 21
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ІванАдняць пункт рэпутацыі Іван
Незалежная пісаў(а):
я таксама ў Грэцыі была сёлета. праўда, у Піерыі. там жыла ў такім самым гатэлі. проста дэжавю. і балкон такі самы, і від на мора і на Алімп, і размяшчэнне ложкаў

Магчыма, тыпавы праект. Такі грэцкі варыянт мапідаўскай панелькі ;)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Гатэлі Грэцыі - Карфу - Corfu Maris 3*
ПаведамленнеДададзена: 22 жні 2013, 21:30 
Не ў сеткі
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 19 жні 2013, 20:46
Паведамленняў: 13
Адкуль: Менск
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі НезалежнаяАдняць пункт рэпутацыі Незалежная
Іван пісаў(а):
Незалежная пісаў(а):
Для гэтага трэба ехаць адпачываць ў чэрвені. Я была напачатку чэрвеня - пляжы пустыыыыя кайф!

Напачатку чэрвеня мора яшчэ ня вельмі цеплае. Таму хіба і людзей няшмат.


мора ў гэты час- ідэальнае! для мяне 26 градусаў вады гэта страчаны час на моры... самы лепшы мой адпачынак - гэта самы пачатак чэрвеня. ціха, пуста, цёпла. ідэальна ) але кожнаму сваё, як вядома ;)


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 8 ] 

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 1 госць


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO