Імя карыстальніка:

Пароль:


Razmova.by

Razmova.by

Аб усім - па-беларуску
 
Дзеючы час: 19 кра 2019, 12:17

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны




Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 3 ] 
Аўтар Паведамленне
 Загаловак паведамлення: Аўстрыя - 1938. Чэхаславакія - 1939. Беларусь - ?
ПаведамленнеДададзена: 22 сту 2017, 01:26 
Не ў сеткі

Зарэгістраваны: 06 ліс 2016, 00:22
Паведамленняў: 17
Пункты рэпуатцыі: 3

Дадаць пункт рэпутацыі Андрэй ВАдняць пункт рэпутацыі Андрэй В
Цяперашнi час шмат у чым нагадвае 30-я гады. У паветры часта пахне порахам, ва многіх частках зямлI ваенныя канфлікты. І ўпершыню за доўгі час некаторыя дзяржавы далучаюць тэрыторыі іншых дзяржаў.

Такое ўжо было ў трыццатыя гады. Тады, як мы памятаем з падручнікаў, фашысцкая Германія заўсёды захоплівала, а Савецкі Саюз заўсёды вызваляў. Напрыклад, вызваліў ў 1940 г. брацкія народы Эстоніі, Латвіі і Літвы ад антынародных рэжымаў і потым гэтыя народы добраахвотна ўвайшлі ў склад СССР. Падчас Зімовай вайны 1939-40 гг. паспрабаваў вызваліць фінскі народ ад рэакцыйнай клікі Манэргейма, але фінскі народ быў несьвядомы і чаму-то не захацеў вызваляцца...

І з нямецка-фашысцкімі захопамі не ўсё проста. Насуперак таму, што мы вучылі ў падручніках, Германія ніколі не захоплівала Аўстрыю. 12 сакавіка 1938 года вермахт увайшоў у Аўстрыю, але не было зроблена ні аднаго стрэлу. Аўстрыйцы сустракалі нямецка-фашысцкія войскі кветкамі, 13 сакавіка аўстрыйскi ўрад прыняў закон аб далучэнні Аўстрыі да Германіі, а 10 красавіка таго ж года адбыўся плебісцыт, на якім пераважная большасць аўстрыйцаў шчыра, без усялякага ціску, прагаласавала за далучэнне да Германіі.
Мне цяжка судзіць аб матывах, якія заахвоцілі аўстрыйскі народ пайсці на такі крок. Верагодна настолькі расчараваліся ва ўласнай краіне, што вырашылі знішчыць яе ўласнымі рукамі. У любым выпадку павагі да гэтага народу такі крок не дадае (мне асабіста прыходзіць у галаву слова "юды").

Вось спасылкі пра аншлюс Аўстрыі і яго абставіны (фота і г. д.)
http://chrontime.com/event/anshlyus-avstrii/112844
http://photochronograph.ru/2014/03/16/a ... 1938-goda/
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0 ... 1%8E%D1%81

І Чэхаславакію немцы не захоплівалі. У падручніках гісторыі нам пастаянна гаворылі пра Мюнхенскі дагавор 1938 г., але гэты дагавор не знішчыў незалежнай чэхаславацкай дзяржавы, ён толькі скараціў яе тэрыторыю і фактычна знішчыў яе прамысловую і ваенную моц. Незалежная Чэхаславакія была знішчана самім чэхаславацкім кіраўніцтвам па нямецка-чэхаславацкай дамовы ад 15 сакавіка 1939 года. Дагавор падпісалі Гітлер і прэзідэнт Чэхаславакіі Эміль Гаха. Дагаворам прадугледжвалася ліквідацыя незалежнай чэхаславацкай дзяржавы і ўваходжанне чэшскіх зямель у склад рэйха ў якасці пратэктарата (Славакія станавілася незалежнай дзяржавай). Вядома, што Гахе пагражалі, што на яго аказваўся ціск, мяркуюць, што яму ўкалолі псіхатропныя лекі. Аднак у любым выпадку чэхаславацкі прэзідэнт сам падпісаў указ аб знішчэнні ўласнай краіны.

Вось спасылка пра германа-чэхаславацкі дагавор ад 15 сакавіка 1939 года і якія адбываліся тады падзеі
http://www.runivers.ru/doc/d2.php?CENTE ... ON_ID=6383

Справядлівасці дзеля трэба сказаць, што чэхі немцаў не закідвалі кветкамі. Былі асобныя сутычкі паміж нямецкімі і чэхаславацкімі войскамі
http://15061981.diary.ru/p196240419.htm?oam
http://russian7.ru/post/7-faktov-ob-okk ... oslavakii/

былі чэхаславацкія партызаны і рух Супраціулення, аднак факт застаецца фактам: сваю краіну чэхі (як і аўстрыйцы) здалі самі.

Цяпер паўсюдна ідзе барацьба з фальсіфікацыяй гісторыі, асабліва Другой сусветнай вайны. Між тым міфы пра нібыта захоп фашыстамі Аўстрыі і Чэхаславакіі гэта найвялікшая фальсіфікацыя і найвялікшая хлусня.

Што мы маем у цяперашні час? У 2014 годзе Расійская Федэрацыя далучыла Крым. Я не буду тычыцца гэтай тэмы, яна вельмі шырокая... і ў чым-то слізкая... Вясной 2014 года на Паўднёва-Усходзе Украіны былі арганізаваны (кім?) нібыта незалежныя Данецкая і Луганская Народныя Рэспублікі. Прыкладна тады ж была спроба арганізаваць (кім?) Харкаўскую Народную Рэспубліку, але не атрымалася. Можа харкаучане былi маласвядомыя, можа было дрэнна прадумана і грошай і інструктараў на арганізацыю мерапрыемства не хапіла. 2 мая 2014 года ў будынку палаца прафсаюзаў у Адэсе былі спалены людзi якія пратэставалi супраць палітыкі кіеўскага рэжыму. Уся віна гэтых людзей складалася ў тым, што яны хацелі, каб "усе зноў былі разам", а Украіна была б у складзе Расеі.

Нядаўна Дарагамілаўскі суд горада Масквы прызнаў змену ўлады ва Украіне ў 2014 годзе дзяржаўным пераваротам.

Усё тое, што адбываецца, як мне здаецца, сведчыць аб тым, што блізка гадзіна вызвалення Украіны ад ненавіснага кіеўскага рэжыму і яе наступнае добраахвотнае ўваходжанне ў брацкую сям'ю народаў Расійскай Федэрацыі.
Ну, а потым чыя чарга? Адна з найбольш падыходных кандыдатур гэта братэрская Беларусь...
Ці стане беларускі народ такім жа статкам баранаў, якім былі аўстрыйцы, прадаўшыя сваю радзіму ў 1938 годзе? Ці здолеюць выкруціць рукі Беларусі так як Чэхаславакіі ў 1939 годзе? Вельмі хочацца спадзявацца, што не. Хочацца спадзявацца, што беларускі народ, еўрапейскі народ з найбагатымі традыцыямі, гісторыяй і культурай здолее захаваць сваю краіну і сваю незалежнасць.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Аўстрыя - 1938. Чэхаславакія - 1939. Беларусь - ?
ПаведамленнеДададзена: 01 лют 2017, 13:20 
Не ў сеткі
Жаўнер
Аватара карыстальніка

Зарэгістраваны: 28 вер 2011, 11:11
Паведамленняў: 130
Пункты рэпуатцыі: 1

Дадаць пункт рэпутацыі CaptainMorganАдняць пункт рэпутацыі CaptainMorgan
Цікавая тэма, але я лічу, што сення (дзякуй Богу) ужо не 30-ыя гады. Найперрш таму, што захоп тэррыторый сення - гэта даволі сумнеўны набытак. Мы ўжо сення бачым, што той Крым стварыў для Расіі і саміх крымчакоў досыць праблемаў. На санцкцыях Расея губляе шмат грошаў, сам Крым патрабуе грошаў таксама.

Але Крым для русскіх вельмі многа значыць, таму усе так і павярнулася. Беларусь і яе цяперашняя палітыка цалкам задавальняе Крэмль. Як незалежная краіна мы болей карысныя чым проста 6 губерніяў. Таму хвалявацца пакуль што няма чаго.


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
 Загаловак паведамлення: Re: Аўстрыя - 1938. Чэхаславакія - 1939. Беларусь - ?
ПаведамленнеДададзена: 01 лют 2017, 22:02 
Не ў сеткі
Кадэт

Зарэгістраваны: 26 кас 2011, 16:44
Паведамленняў: 21
Пункты рэпуатцыі: 0

Дадаць пункт рэпутацыі ІванАдняць пункт рэпутацыі Іван
Падаецца, што цікавасць Расеі да аннэксіі Беларусі ўсе ж есць. Найперш, дэмаграфічная. Колькасць славянскага насельніцтва скарачаецца, трэба гэта неяк кампенсаваць. Ну і увогуле, чаму не, калі краіна сама просіцца. Памятаеце, як падчас сустрэчы з Салаўевым - "забярыце нас як Крым".


Вярнуцца да пачатку
 Профіль Адправіць асабістае паведамленне  
 
Паказаць паведамленні за:  Поле сартавання  
Пачаць новую тэму Адказаць на тэму  [ Паведамленняў: 3 ] 

Гадзінны пояс: UTC + 3 гадзіны


Хто зараз на канферэнцыі

Зараз гэты форум праглядаюць: няма зарэгістраваных карыстальнікаў і 1 госць


Вы не можаце пачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце дадаваць укладанні

Перайсці:  


Banner



Banner

















cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Template made by DEVPPL -
phpBB SEO